Свет1717

Сяляне Балтыі пратэстуюць у Брусэлі, прывезлі трактар «Беларус»

Сяляне Балтыі атрымліваюць ад ЕС 110 даляраў субсідый на гектар, хочуць больш.

Нязвыклая акцыя пратэсту праходзіць сёння перад будынкам Еўрапарламента ў Брусэлі. Пратэстуюць сяляне краін Балтыі.

Яны патрабуюць больш справядлівага размеркавання субсідый Еўрасаюза, прызначаных фермерам. Адным з галоўных «удзельнікаў» акцыі будзе трактар «Беларус», які прыехаў у Брусэль з Таліна.

Пікет прымеркаваны да саміта краін Еўрасаюза па пытаннях бюджэту ЕС. У ім удзельнічаюць і кіраўнікі трох краін Балтыі. Таму да пратэсту сялянаў маюць далучыцца прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце і прэм’ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс.

Цяпер субсідыі налічваюцца ў залежнасці ад сярэдняга даходу жыхароў той ці іншай краіны. У выніку латвійскія сяляне атрымліваюць самыя нізкія субсідыі ў ЕС — не больш за 115 даляраў за гектар, тады як сярэдні паказчык па ЕС складае каля 320 даляраў за гектар.

Латвія патрабуе ад ЕС устанавіць мінімальны памер прамых плацяжоў на ўзроўні 80% ад сярэдняга па Еўропе ўжо з 2014 года.

Для параўнання: беларускія сяляне атрымліваюць датацыі толькі з нацыянальнага бюджэту.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць