Грамадства5151

Белсат значна скарачае вяшчанне

З 26 лістапада мяняецца рэжым трансляцыі незалежнага спадарожнікавага тэлеканала, што вяшчае на Беларусь з Польшчы.

Гэта ўжо другая змена сёлета. У верасні скарацілася трансляцыя ў абедзенны час. Цяпер жа ў вымушаны адпачынак сыдуць амаль усе рэгулярныя праграмы.

Інфармацыі не стане менш, але навіны будуць выходзіць у новым фармаце — без вядоўцы
.

З чым гэта звязана і якія планы «Белсат» мае на будучыню? Пра гэта распавядае дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўская-Гузы.

«Гэтыя змены, на жаль, — вынік таго, што за 5 гадоў працы за даволі сціплыя сродкі ўпершыню «Белсату» іх не хапіла на існаванне да канца года. Таму мы мусім адмовіцца ад той праграмы тэлебачання, да якой пачаткова рыхтаваліся.
Сёлета мы ўвялі «Студыю „Белсат“ — праграму, у якой я цяпер за госцю. Аднак гэта дадатковыя выдаткі, і нам папросту не хапіла грошай. Мы аказаліся ў вельмі сур’ёзнай сітуацыі і вымушаныя значна скараціць трансляцыю».

«Мы перакананыя, што гэтыя захады дапамогуць нам неяк ператрываць да канца года. Мы вырашылі, што ўсё ж інфармацыя мусіць застацца, у нейкай форме навіны застануцца.

Значнай часткі перыядычных праграмаў гледачы ў снежні не пабачаць. Аднак мы спадзяемся, што ўдасца вярнуцца да нармальнай праграмы транслявання ўжо ў студзені. Яшчэ раз паўтаруся: на сёння нам проста не хапіла бюджэту. Пераважная частка нашага бюджэту складаецца з датацыяў урадаў Польшчы, Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, меншыя датацыі вылучаюць на нашае існаванне ўрады шэрагу іншых краінаў. На жаль, сёлета ў нас не выйшла сабраць патрэбнай сумы», — мяркуе сп. Рамашэўская-Гузы.

А чаму «Белсату» складана знайсці спонсараў? Падаецца, гэта такі буйны медыйны праект. Адкуль жа такія складанасці?

«Мне самой цяжка адказаць на гэтае пытанне. Пошукамі сродкаў для нашага каналу я займаюся ўжо 6 гадоў і спадзяюся, што ўрэшце іх знайду. Я лічу, што адна з прычынаў — крызіс у Еўропе: усе эканомяць, і праз гэта пошук фінансавання робіцца сапраўды складаным. Нягледзячы на гэта, налета мы ўжо маем планы, таму нашая сітуацыя не зусім безнадзейная.

То бок на цяперашні момант яна вельмі кепская, аднак я спадзяюся, што ўдасца яе выправіць.
За гісторыю „Белсату“ мы ўжо шмат разоў сутыкаліся з такімі цяжкасцямі, калі здавалася, што мы гэтага не пераадолеем. Думаю, што і гэтым разам мы выберамся. У нас ёсць планы прыцягнуць еўрапейскія сродкі ў наступным годзе. Магчыма, урэшце далучыцца Еўразвяз, які пакуль не фінансаваў „Белсату“. Мы на гэта спадзяемся».

Каментары51

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Да рэзідэнцыі Трампа спрабаваў прарвацца мужчына са стрэльбай. Яго застрэлілі2

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні2

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў2

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку21

Яшчэ адзін кавалачак «беларускай Антарктыды» заўважылі на Міншчыне

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць