Усяго патроху

Неверагодная гісторыя грузінскай дзяўчынкі, якая стала амерыканскай алімпійскай чэмпіёнкай

Элізабэт Стоўн — зорная плыўчыха паралімпійскай зборнай ЗША, срэбная і бронзавая медалістка Паралімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане. Неўзабаве Элізабэт плануе ўпершыню пабачыцца са сваімі роднымі — у Грузіі.

Элізабэт Стоўн нарадзілася ў 1990 г. у беднай вясковай сям’і ў глухім закутку Грузіі.
Дзяўчынку назвалі Кэтэван.
Кэтэван, у якой правая нага была напалову карацейшая за левую, бацькі аддалі ў дзіцячы прытулак у Кутаісі. Адтуль яе ва ўзросце 4 гадоў забрала Лінда Стоўн, фізіятэрапеўт з Мічыгана (ЗША).

Спадарыня Стоўн, як і хацела, удачарыла дзяўчынку, якая патрабавала адмысловай апекі. Яна з любоўю і цярплівасцю выхавала з грузінскай дзяўчынкі спартовую зорку.

«Элізабэт, верагодна, нават не ведае гэтага, але кожны год у яе дзень нараджэньня, 11 чэрвеня — я зноў зараз заплачу — я думала пра маму, якая яе нарадзіла, і пыталася ў сябе, ці думала гэтая мама пра дзяўчынку ў гэты дзень. Я малілася за гэтую жанчыну» — Лінда Стоўн падзялілася сваімі перажываннямі.

Біялагічную маці дзяўчынкі завуць Ліяна Хурцыдзэ, ёй цяпер 73 гады.
Разам з ёю ў вёсцы Дзіхашхо пражываюць яе сын і дачка, двайняты Лаша і Тэона, якія старэйшыя за Кэтэван, то бок Элізабэт, на пяць гадоў. Тэона вельмі падобная на Элізабэт-Кэтэван.

«Мы працавалі на зямлі і, як маглі, гадавалі блізнят. Мы не мелі іншых сродкаў для жыцця, ні прыбытку. Толькі пазьней мой муж пачаў атрымліваць пенсію, якая нам дапамагла.
Потым мой муж памёр. Паміраючы, ён прасіў мяне дбаць пра блізнят. Кэтэван таксама была ў ягоным сэрцы з часу, як яе прынялі ў дзіцячы прытулак. Я маліла Бога, каб ён мне дазволіў пабачыць маю дзяўчынку яшчэ хоць раз у жыцці. Я хацела пабачыць усіх маіх траіх дзяцей разам» — кажа Ліяна Хурцыдзэ.

Элізабэт Стоўн вырашыла паехаць у Грузію, каб пабачыцца са сваёй біялягічнай маці ды братам і сястрой.

«Я заўсёды хацела вярнуцца ў Грузію, хоць бы таму, каб дазнацца пра краіну, зь якой я паходжу, пра яе культуру. Але я насамрэч ня ведаю, чаго чакаць ад гэтай сустрэчы. Я ведаю, што яны не гавораць па-ангельску, а я не гавару па-грузінску, так што гэта ня будзе самая сардэчная сустрэча на сьвеце. Але я гляджу на ўсё гэта станоўча».

Ці адчувае Элізабэт Стоўн крыўду да сваёй біялягічнай маці?

«Я не ведаю фармальнай прычыны, чаму мяне аддалі ў дзіцячы прытулак, але я заўсёды думала і верыла, што яны зрабілі гэта, каб даць мне лепшае жыццё, ведаючы, што потым мне будзе патрэбнае лячэнне, вельмі дарагое, і што яны не змогуць гэтага лячэння забяспечыць. Я з гэтым ужо змірылася».

Элізабэт таксама сказала, што яна заўсёды хацела мець брата і сястру, а таму вельмі ўзрушаная сваёй будучай сустрэчай з Лашам і Тэонай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая перастане быць Канапацкай11

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць