Меркаванні77

Лукашэнка палохае Крэмль "новай Чачэніяй"

Крэмль не рэагуе ні на выпады, ні на рэкляму паслугаў, у прыватнасьці што да "адэкватнага і асымэтрычнага адказу" амэрыканцам. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Сёньня беларускі афіцыйны кіраўнік тое-сёе закінуў Крамлю праз краснаярскага губэрнатара Хлапоніна, што прыляцеў на чале дэлегацыі Сыбірскай фэдэральнай акругі. І раней не аднойчы было, калі мэсыджы Пуціну рабіліся праз гасьцей з расейскіх рэгіёнаў.

Адметнай была рыторыка на тэму саюзнае дзяржавы. Разам з рытуальнымі фразамі пра гатовасьць да сур'ёзнага хаўрусу прагучала заява, што Беларусь ня стане часткай іншай дзяржавы і што нельга дапусьціць, каб беларусы ператварыліся ў "неграмадзянаў". Аддамо належнае: гэтая алюзія бумэрангам вяртае расейцам іхнюю рыторыку наконт "абароны правоў расейскамоўных" у краінах Балтыі.

Але рыторыка рыторыкай, а суровыя эканамічныя рэаліі падціскаюць.

Было заяўлена: Расея не выконвае сваіх забавязаньняў што да здыманьня бар'ераў ва ўзаемным гандлі. Нагадаю: экспэрты прадказвалі, што нявыгадная гандлёвая дамова, накінутая Масквой на тле нафтавай вайны, будзе муляць беларускаму боку. І што кожны з партнэраў паспрабуе трошкі схітраваць. Ня выключана, што ў выніку дакумэнт будзе тарпэдаваны.

Згадаў Лукашэнка і пра назойлівае імкненьне Масквы накінуць адзіны рубель, і пра неабходнасьць стварыць нармалёвае канкурэнтнае асяродзьдзе ў галіне паставак газу. Трэба думаць, гэтыя развагі ўслых адлюстроўваюць заклапочанасьць тым працэсам, які эканаміст Леанід Заіка называе "перадпродажнай падрыхтоўкай Беларусі". Прасьцей кажучы, краіну бяруць на змор.

Заўважце: Крэмль не рэагуе ні на выпады, ні на рэкляму паслугаў, у прыватнасьці што да "адэкватнага і асымэтрычнага адказу" на пляны амэрыканцаў разьмясьціць элемэнты супрацьракетнай абароны ў Польшчы ды Чэхіі. Незалежныя экспэрты лічаць, што Масква штучна разьдзімае тэму супрацьракетаў выключна зь піяраўскіх меркаваньняў, разумеючы, што насамрэч пагрозы тут няма. Ва ўсякім разе, Пуцін пакуль што публічна не адгукаецца на настойлівыя прапановы зь Менску сесьці ды абмеркаваць праблему на самым высокім узроўні.

Адметна, што, кажучы пра ролю Беларусі як вайсковага пляцдарму Расеі, беларускі кіраўнік пашкадаваў: "Гэта дорага каштуе, але акрамя вайскоўцаў гэта ніхто ня ўлічвае". Сапраўды, зьніжак на энэрганосьбіты на гэтай глебе наўрад ці пашэнціць дамагчыся. Выглядае на тое, што Масква гне лінію на "перадпродажную падрыхтоўку".

Лукашэнка ж, у сваю чаргу, мусіць палохаць Крэмль "новай Чачэніяй на Захадзе Расеі".

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць