Культура

Камоцкі падрыхтаваў альбом з савецкай клясыкай па-беларуску

Песень кшталту «Мы построим БАМ» у альбоме няма. Самая агрэсыўная з усіх — гэта «Летят перелетные птицы».

Напярэдадні прэзэнтацыі новай праграмы Алеся Камоцкага карэспандэнт ТГ сустрэўся з выканаўцам і ягоным добрым сябрам — паэтам Рыгорам Барадуліным, каб дазнацца пра іх стаўленьне да савецкай песеннай спадчыны. Менавіта зь беларускамоўных вэрсіяў савецкіх песень будзе складацца новы дыск Камоцкага: «Песень кшталту «Мы построим БАМ» у альбоме няма. Самая агрэсыўная з усіх — гэта «Летят перелетные птицы». Ну, а калі «Утомленное солнце» песьня савецкая — значыць, і астатнія савецкія!»

Чаго чакаць ад будучага канцэрту?

А.К.: Канцэрт будзе амаль такі, як і ў чэрвені мінулага году, калі я пра «Дах» казаў, што «альбом гатовы, прэзэнтацыя ў верасьні». Вось я і зараз кажу: альбом амаль гатовы, прэзэнтацыя ў верасьні! Толькі хіба што тады я ведаў назву альбома, а зараз — не... Засталіся яшчэ апошнія рухі, каб яго скончыць. 5‑га чэрвеня будзе гучаць практычна ўвесь «Дах», а таксама новы альбом, каб людзі ведалі, што там такое ўвосені будзе прэзэнтавацца.

Будзем граць трошкі большым складам музыкаў. На сцэне будзе тое, што зараз ужо непасрэдна можна назваць гуртом «Край»: Алег Змушка, Алег Чыжык, Аляксандар Сазонаў і я. А таксама запрошаныя музыкі: Аляксандар і Алена Шувалавы, Андрэй Лабчэўскі, Карэн Карапецян і Віталь Ямуцееў. То бок, дадаецца баян, скрыпка, клярнэт, саксафон, мандаліна і раяль. Ня будзе, на вялікі жаль, той цудоўнай віяланчэлі, што грала ў «Даху», але яна тут у нас неяк не разьмясьцілася... На новым альбоме былі выкарастаны жывыя інструмэнты, таму што песьні самі па сабе старыя і патрабуюць такога выкананьня. Адна з тых старых песень будзе гучаць амаль нота ў ноту так, як яе ў саракавых гадах дзяды гралі! Адзінае што, песьні ўспрымаюцца трохі нязвыкла, бо ўсе на мове. Але мне падаецца, што гэта нават цікава. Прынамсі, хлопцы доўга радаваліся, калі пачулі перакладзены «Шумел камыш». Ад таго, што яна пераклалася на мову — раптам у ёй дадалося шчымлівага трагізму. Пра астатнія песьні таксама можна шмат расказваць, але ўсе «раскажу» на канцэрце.

Дык канцэпцыя альбома — гэта пераробленыя савецкія гіты?

А.К.: Так.

Р.Б.: Не абавязкова савецкія!

А.К.: Рускія, народныя песьні...

Р.Б.: Рамансы...

А.К.: Ну, савецкія! Яны па часе, скажам так, савецкія. Песень кшталту «Мы построим БАМ» у альбоме няма. Самая агрэсыўная і ваяўнічая з усіх пераробленых — гэта тое, што ў арыгінале мела назву «Летят перелетные птицы», але яна зроблена значна лірычней, чым арыгінал. Ну калі «Утомленное солнце» песьня савецкая — значыць, і астатнія савецкія! Маё пакаленьне вельмі многа слухала гэтыя ўсе песьні... і ня толькі таму, што іншых не было, а таму што гэта сапраўды вельмі нядрэнныя песьні! Вось я і вырашыў перасьпяваць некаторыя, пакуль памятаю.

Дзядзька Рыгор, а чым Вам падабаецца творчасьць Алеся Камоцкага? Ці прыйдзеце на канцэрт?

Р.Б.: Алесь Камоцкі стварае свае песьні, успамінае даўнюю і нядаўнюю класыку, піша песьні на вершы беларускіх паэтаў, па‑беларуску чуе габрэйскія, польскія, рускія песьні. Песьня — раўнівая паненка. За ўзаемнасьць патрабуе душу. Песьня — асоба самадастатковая і непаўторная ў сваім выяўленьні. Справа ў тым, што песьні Алеся Камоцкага гучаць ува мне ўвесь час. Я ўвогуле слухаю многіх выканаўцаў, і ўсё ў многіх зроблена добра, але быццам бы неяк тэхналягічна. Гэта халодна! Ёсьць у актораў такі выраз — «граць з халодным носам». Алесь сьпявае душой, шчыра і непасрэдна. Алесь Камоцкі — гэта унікальная зьява ў нашым культурным жыцьці, музычным жыцьці, літаратурным жыцьці... Я іду на канцэрт Алеся, як на сьвята і, адначасова... як у клініку. Чаму ў клініку — таму што пасьля канцэрту я стану здаравейшым. Я ня вельмі здаровы, а канцэрты Алеся мяне заўсёды лечаць. Хай не крыўдуе, але яго канцэрты для мяне гэта адначасова і бальніца! У спадара Алеся шмат якасьцяў. Назаву толькі дзьве: шчырасьць і сьціпласьць. Гэта па‑крывіцку.

Канцэрт Алеся Камоцкага адбудзецца 5‑га чэрвеня ў малой залі к/з «Мінск» а 19‑й.
Размаўляла Марыя Грудзько, «Тузін Гітоў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя10

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць