Архіў

Севярын Квяткоўскі. Каляндар на будучыню

№ 1 (158), 3 — 10 студзеня 2000 г.


 

КАЛЯНДАР НА БУДУЧЫНЮ

 

Неяк каля першай гадзіны начы стаялі мы з прыяцелем на пляцформе менскага мэтро і няўцямна сачылі за бегам электрычных сэкундаў-лічбаў на гадзіньнікавым табло. Дзевяць хвілінаў, сорак пяць сэкундаў. 44, 43, 42, 41... Твар прыяцеля выказваў калі ня жах, дык зачараваньне. 13, 12, 11... Мы ведалі, што мусіць высьветліцца празь дзесяць сэкундаў. «Усё — гамон», — ціха прамовіў прыяцель, калі на табло загарэліся лічбы «00.00.00».

Нуль — гэткая ж абстракцыя, як і лінія ці кропка. У наступным стагодзьдзі мы будзем казаць «гэта здарылася ў трэцім годзе», «на пачатку восьмага», «узроўню трынаццатага». Але ніколі ніхто ня скажа: «Мы з жонкай пазнаёміліся ў нулявым годзе». Нуль — вялікае Нішто. Для будыста сэнс жыцьця — гэта зьнікнуць бясьсьледна. Гэта такая ж звышсіла, як і вялікае Ўсё — Бог. Таму ў наступным стагодзьдзі-тысячагодзьдзі мы будзем распавядаць пра падзеі «дзьвюхтысячнага», а не нулявога. Бо нуль — недасяжны розуму чалавека, як усё, што ЗВЫШ: «Колькі каштуе лядоўня? — 80000000. — А гэта колькі грошай?.. А, сто баксаў? Тады бяру».

Вядома, ЗВЫШ мае магічную сілу. Нам ня важна, калі насамрэч пачынаецца наступнае стагодзьдзе. Галоўнае, што дзявяткі ў календары мяняюцца на нулі. Пачынаецца Новае... Можа і тысячагодзьдзе, але галоўнае — жыцьцё. Гэтак, як замяняецца прозьвішча ў пашпарце. Але хто захоча даведацца, калі пачынаецца трэцяе тысячагодзьдзе, хай адыме ад 1999 году 2000. Ясна, атрымае мінус адзін, бо ж, нулявога году не было.

Памятаю, як у дзяцінстве я трымцеў ад усьведамленьня таго, што я буду жыць у наступным тысячагодзьдзі, як вылічваў, колькі мне будзе гадоў, і што я буду адчуваць пры «нуль-транспартыроўцы» — скачку ў прасторы. Падлеткам я даведаўся, колькі ўсяго было ў гісторыі за папярэднія тысячу гадоў, і начытаўся фантастыкі з мадэлямі падзеяў наступнага. Мне здавалася, што праз імгненьне, якое разьдзяляе тысячагодзьдзі я стануся спрычасным да ўсяго, што адбудзецца ў будучыні...

Я пішу гэты тэкст 31 сьнежня 1999 году ў другой палове дня. Містычнасьць сытуацыі, якую я маляваў у дзяцінстве і трымценьне перад нулямі дагэтуль сядзяць у маёй сьвядомасьці. Але варта адарвацца ад клявіятуры і зірнуць за вакно, як ты разумееш, што нічога ня зьменіцца ў нашым жыцьці хутчэй, чым мы таго захочам.

Але мы назаўжды застанемся «людзямі мінулага стагодзьдзя». Гэта будзе адчувацца тым больш выразна, чым болей будзе вырастаць людзей, народжаных пасьля дзьвюхтысячнага году. Рэальна наступнае тысячагодзьдзе прыйдзе тады, калі не застанецца ніводнага чалавека «зь мінулых часоў» — нас.

Не забыцца пра гэта дапамогуць лічбы на НАШЫМ КАЛЕНДАРЫ.

Севярын Квяткоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паказала, колькі зэканоміла, адмовіўшыся ад кавы ў кавярні11

У Крамлі заявілі пра страту інструментаў для прапаганды за мяжой пасля блакіроўкі Telegram5

Усе гавораць пра пагрозу ультраправых у Еўропе. А цяпер у наступ пайшлі яшчэ і ультралевыя56

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!4

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць