Архіў

Анатоль Прасаловіч. Новае Ярмо

№ 8 (165), 21 — 27 лютага 2000 г.


 

Новае Ярмо

УладзімЭр Ярмошын — Прэм’ер зь Нямігі

 

У пятніцу Лукашэнка зьмяніў прэм’ера: на месца старога Лінга сеў Уладзімер Ярмошын. На 14 сакавіка, напярэдні Маршу Свабоды, заплянаванае афіцыйнае зацьверджаньне былога менскага мэра на новай пасадзе. Гэтак Лукашэнка хоча стварыць імітацыю пераменаў, каб людзі, паспадзяваўшыся на абнаўленьне, ня выйшлі на вуліцы.

Ці можна ад Ярмошына чакаць нечага лепшага? Апазыцыя катэгарычна заяўляе, што нічога. Ужо хаця б таму, што ў нашай краіне ўсё вырашае адзін чалавек.

Вінцук Вячорка, напрыклад, ня верыць у здольнасьць Ярмошына дабіцца рэальных пераменаў у краіне. З прызначэньнем новага прэм’ера В.Вячорка ўпершыню, як прызнаўся, зьвярнуў увагу на нацыянальны склад ураду.

Ярмошын — яшчэ адзін расеец у найвышэйшых эшалёнах. Замяталін, Латыпаў, Чумакоў, Стражаў, Шымаў — усе яны родам не зь Беларусі. Ці яны за нас разумнейшыя? Ці проста па нейкім непісаным законе губэрнскія ўладары мусяць быць вялікарасейцамі? Выразна тутэйшы чалавек з загадкава-балтыйскім прозьвішчам Лінг у гэты шэраг ня ўлазіў. Але, зь іншага боку, што нам было ад ягонай тутэйшасьці і смачнага крэольскага «ч» у яго шаблённых выступах? Да таго ж, знаёмцы Ярмошына цьвердзяць, што стаўленьне новага прэм’ера да беларускай мовы не благое...

Незразумелае стаўленьне Ў.Ярмошына да дэмакратычных прынцыпаў: адыёзная фігура ягонага намесьніка Чыкіна ўсё блытала. Няясна, хто зь іх у каго быў пешкай. Кажуць, прыстаўлены шэры кардынал Чыкін кіраваў палітычным жыцьцём сталіцы, а Ярмошын займаўся выключна гаспадарчымі пытаньнямі. Аднак на ўсіх дэманстрацыях пратэсту прысутнічаў: мо ў нечым і пераканаўся?

Ярмошын маладзейшы, у эканамічных поглядах лібэральнейшы. Кажуць, што Ярмошын зусім не палітык, таму яго Лукашэнка і прызначыў — але зноў жа, апалітычнасьць Ярмошына можа стацца той шырмай, за якой ён зможа ціхма рабіць крокі па лібэралізацыі эканомікі, бо за сьпінай — палітычнае алібі. Кажуць таксама, што на Ярмошына спэцслужбы маюць доўгі сьпіс дробнага кампрамату.

Галоўнае ж, чаму Ярмошын не праціўнік Лукашэнку — Няміга. Для народу ён назаўсёды застанецца прэм’ерам зь Нямігі. Дый па-чалавечы гэтую кроў ён заўжды будзе памятаць і сабе дакараць. Пасьля той трагедыі Ярмошын папрасіўся ў адстаўку, але Лукашэнка яго не пусьціў, магчыма, ужо прыглядаючыся да кандыдатуры. Ведаючы: чым слабейшыя рукі, тым цалейшая галава.

Анатоль Прасаловіч


Каментары

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран11

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі11

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»9

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі20

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →