Архіў

Віктар Мухін. Амэрыканскі дыплямат гаварыў па-беларуску

№ 19 (228), 7 траўня 2001 г.


Амэрыканскі дыплямат гаварыў па-беларуску

Апошняя музычная імпрэза цыклю «Тры сустрэчы» Рыгора Барадуліна й Алеся Камоцкага адбылася ў менскім Чырвоным касьцёле 3 траўня. Сэнсацыяй імпрэзы стала прывітаньне Джона Кунстатэра, першага сакратара амбасады ЗША, на добрай беларускай мове.

Дж.Кунстатэр гаварыў шчыра. Гэта ўзрушыла залю, што колькі разоў поўнілася доўгімі гучнымі воплескамі. Дж.Кунстатэр сказаў: «Шаноўнае спадарства! (Воплескі) Я замежны чалавек, я ганаруся тым, што наведаў гэты канцэрт блікучых зорак беларускае, а таму й эўрапейскае культуры». (Воплескі)

Р.Барадулін падзякаваў Дж.Кунстатэру: «Хоць нашая калхозная прапаганда гаворыць, што Амэрыка на нас дрэнны ўплыў мае, дык я думаю, што нашым кіраўнікам трэ было б павучыцца мовы ў прадстаўніка вялікіх Злучаных Штатаў Амэрыкі».

Апошняя сустрэча музычна-паэтычнага цыклю дуэту Р.Барадуліна й А.Камоцкага адбылася з удзелам курдзкага паэта Ганада Чарказяна, занесенага доляю ў Беларусь. Як вядома, цяпер у Курдыстане вайна. Курды змагаюцца за незалежнасьць і стварэньне свае дзяржавы на землях, разарваных між Турэччынаю, Іранам ды Іракам. Мова й незалежнасьць для курдаў ня менш актуальныя, чымся для нас. За часоў СССР у Арменіі курдзкаю моваю выходзіла газэта, у якой часта зьмяшчаў свае вершы Г.Чарказян. Цяпер ён піша роднаю моваю «ў стол». Курдыстан — радзіма Заратустры. Г.Чарказян заўсёды быў адданы веры продкаў: як і некаторыя курды, ён вогнепаклоньнік, але шануе й беларускія традыцыі. Перакладзеная Р.Барадуліным у беларускую, паэзія й проза Г.Чарказяна часта выдаецца ў менскіх выдавецтвах. Часьцей нават за творы перакладніка.

«Тры сустрэчы» Р.Барадуліна й А.Камоцкага дадуць плён у выглядзе новых кампакт-дыскаў і музычных альбомаў, а старыя будуць дапоўненыя новымі творамі. Альбомы «Псальмы», «Асяніна», «Зорка спагады», «Баляды» й «Гойкнуў баравік» можна прыдбаць у распаўсюднікаў на менскіх сядзібах БНФ і ТБМ.

Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць