Архіў

Беларусь праз 100 гадоў

№ 40 (249), 1 кастрычніка 2001 г.


Беларусь праз 100 гадоў

 

 Ouverture

У 2101 г. у адным толькі Менску будзе дзясятак буйных канцэртных заляў. Канцэрты будуць адбывацца таксама ў касьцёлах: Чырвоным, Катэдральным, Сьвятой Тройцы і ў новых, пабудаваных у XXI ст., але ў касьцёлах будуць выконваць усё больш духоўную, рэлігійную музыку. Пачуць творы Скр’ябіна альбо Шастаковіча на Залатой Горцы будзе немагчыма. На тое будуць шматлікія FM-станцыі ды сьвецкія залі. Кружэлкі з творамі будуць прадавацца ва ўсіх буйных кнігарнях-дыскарнях: кнігі і дыскі будуць прадавацца ў тых самых крамах.

Дзякуючы рашучаму прагрэсу транспартных сродкаў, не праблемаю будзе музыку з Амстэрдаму або Каіру прыехаць у Менск ці Нясьвіж на адзін вечар, выступіць і ў гэты ж дзень вярнуцца дадому. Як і цяпер, жывыя выступы будуць надзвычай папулярныя.

Хоры Рахманінава, Танеева, Беразоўскага і многіх іншых кампазытараў будуць гучаць у праваслаўных саборах. Праваслаўныя пад той час дапусьцяць выкарыстаньне музычных інструмэнтаў на царкоўнай службе, і ў царкве можна будзе пачуць скрыпку, габой, арган. А ў пратэстанцкіх храмах нярэдка можна будзе пачуць ударную ўстаноўку, сынтэзатар ды бас-гітару.

У аб’яднанай Эўропе моладзь з усіх краёў почасту будзе вучыцца ў іншых краінах. У Беларусі на базе колішніх вучэльняў працавацьмуць Кансэрваторыі й Акадэміі музыкі, адчыняцца прыватныя школкі. Ня дзівам будзе ўбачыць гішпанскага студэнта на ўроку альтыста Абрама Міхельсона ў Бабруйску альбо юную флейтыстку Алесю Сьпірыдовіч на занятках фізкультуры парыскае Акадэміі музыкі. Людзі будуць занятыя пераважна ў сфэрах абслугоўваньня й культуры, таму колькасьць мастакоў, пісьменьнікаў, музыкаў за стагодзьдзе значна павялічыцца.

Рэй у Беларусі будзе весьці піяністычная школа, на высокім узроўні будзе харавая й фальклёрная музыка. Асаблівую папулярнасьць набудзе новая манера выканальніцтва — адлюстроўваньне стылю вялікіх музыкаў мінуўшчыны. Піяністы “пад Кемпфа”, “пад Сафраніцкага”, “пад Аргерыч”, скрыпачы “пад Мутэр”, “пад Ойстраха”, цымбалісты “пад Лявончыка” будуць даваць цэлыя канцэрты, удаючы выкананьні легендарных музыкаў і падбіраючы рэпэртуар, уласьцівы таму ці іншаму прататыпу.

Музыка, паэзія, выяўленчае й драматычнае мастацтвы яшчэ шчыльней стануць узаемадзейнічаць ды ўплываць адно на аднаго. Гэта будзе час сынтэзу культураў, жанраў, галінаў мастацтва.

Віталь Стахіевіч


Новы праект “Нашае Нівы”

2101 год. Якой будзе Беларусь праз 100 гадоў? Якой будзе дзяржава і які дзяржаўны лад? Якімі будуць гарады? Які горад будзе сталіцай Беларусі? Якімі межы краіны? Што беларусы будуць есьці? Якімі будуць беларускія грошы? Якім транспарт? Якімі сродкі масавай інфармацыі? Якая літаратура будзе чытацца? Ці застануцца тэатры? Якія імёны будуць самымі папулярнымі? Якімі стануць лясы і рэкі? Ці можна будзе купацца ў забруджаных сёньня азёрах? Якія зьвяры зьнікнуць, якія новыя расьліны завядуцца? Што будзе з чарнобыльскай зонай? У якіх цэрквах будуць маліцца людзі? Што яны ведацьмуць пра 2001 год? Што будзе з намі?

Штотыдня — фантазіі пра будучыню Вечнай Беларусі, эсэ, прагнозы і футуралягічныя артыкулы ў рубрыцы “Беларусь праз 100 гадоў”. З гэтага выйдзе цэлая кніга! Чакаем Вашых допісаў. Будзем загадваць.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць