Архіў

Міхась Маліноўскі. Як я быў дырэктарам музэю

№ 9 (271), 1 сакавіка 2002 г.


успаміны чытачоў

Як я быў дырэктарам музэю

Пасьля Парэцкага спэцыяльнага дзіцячага дому №2 (знаходзіўся пад Горадняй), які зачынілі, мяне накіравалі ў Ашмянскую школу-інтэрнат.

 

Сваё Парэчча (тутака ў 1862 г. быў пабудаваны першы ў Беларусі вакзал і пасаджаны першы ў нашай краіне спэцыяльны вакзальны парк; менавіта ў гэтым мястэчку здымаўся адзін з найбольш касавых у СССР мастацкі фільм “Мяне завуць Арлекіна” з рыжанінам і тагачасным сэкс-сымбалем Фаміным у галоўнай ролі), свой былы дзіцячы прытулак я люблю і сёньня, калі-нікалі нават бачу ў снах. Але для некаторых выхавацеляў усё ж мы былі ня роднымі дзецьмі. Шмат каму з нас перападалі тычкі, “макароніны”, рамяні, гумовыя плёткі, якімі празь меру любіў частаваць нас наш выхавальнік Міхаіл Сямёнавіч Стульба. Дасюль на маёй памяці сцэна зьверскага зьбіцьця ім Сяргея Кавалёва...

Помніцца яшчэ, як аднойчы наша выхавальніца з-за аднаго гарэзы паставіла ўсіх перад ложкамі на калені. Стаялі доўга, мо болей за дзьве гадзіны, адзін хлопчык заснуў і грукнуўся лбом аб падлогу. Гэта ўчуў дырэктар Антон Міцкевіч. Ён уварваўся ў наш спальны пакой, выслухаў даклад выхавацелькі, схапіў папругу і пачаў жорстка зьбіваць нас па чарзе. Я дасюль бачу ягоны зьвярыны твар і адчуваю тое п’янае дыханьне і тую жорсткую неўтаймаванасьць... А было нам тады па сем-дзевяць гадоў. Добра, што хутка таго Міцкевіча забралі ад нас.

Шчыра скажу, нягледзячы на такія жахлівыя карціны, свой былы Парэцкі спэцыяльны дзіцячы дом №2 я і сёньня не прамяняў бы ані за якія грошы на іншы. У 1962 г. ён быў зачынены назаўсёды.

У тым жа 1962 г. улады зачынілі адну зь беларускіх сьвятыняў – музэй клясыка беларускай літаратуры Францішка-Бэнэдыкта, сына Казіміра, Багушэвіча. У мой розум і зараз не ўкладаецца, што тады ні ў Ашмянах, ні ў абласной Горадні, ні ў Менску ня выказаў пратэсту ніводзін камуніст, камсамолец, піянэр, акцябронак, пісьменьнік, мастак з гэтай трагічнай і дзікунскай для беларускай культуры і літаратуры нагоды. Як і з таго, што з касьцёлу ў Жупранах выцягнулі партрэт Францішка Багушэвіча і таксама недзе кінулі ў запасьнікі. А ўсе экспанаты і літаратуру з былога музэю прывезьлі і скінулі ў Ашмянскай школе-інтэрнаце.

І ўсё ж ёсьць недзе праўда, сумленьне і цуд! Дырэктар Ашмянскай школы-інтэрнату расеец Васіль Навумаў вырашыў для нашчадкаў-беларусаў захаваць сьветлае і чыстае імя паэта Францішка Багушэвіча і зрабіць яшчэ лепшы музэй, чым быў раней. У адрозьненьне ад камуністаў-пярэвартняў, прыстасаванцаў зь нячыстым сумленьнем, гэта быў камуніст-рамантык! Дырэктар выклікаў мяне і прызначыў захавальнікам і разьбіральнікам музэйных каштоўнасьцяў. Паглядзеўшы на паскіданыя ў кучу музэйныя экспанаты, ён сказаў: “Быў я адзін дырэктар, а зараз нас будзе двое”, – і даў мне нізку ключоў.

Разьбіраючы музэйныя экспанаты і літаратуру, я шмат чаго угледзеў таго, чаго тады не павінен быў ведаць, – у тым ліку і тое, што бацьку Максіма Багдановіча ў дзяцінстве і юнацтве звалі зусім не Адамам, а Адольфам! З такім адкрыцьцём (на сваю галаву) пайшоў да новага дырэктара школы-інтэрнату Юдаля Борда, гісторыка паводле адукацыі. Як той лаяўся на мяне за маё “адкрыцьцё”! Вядома, з таго часу я ўжо не лічыўся “дырэктарам” краязнаўчага музэю Францішка Багушэвіча (потым ужо я не знайшоў ніякіх дакумэнтаў, што ім быў), застаўся толькі старшынём школьнага КВК. Для ўсіх Юдаль Борд пасьля “гутаркі” са мною сказаў, што, маўляў, Маліноўскаму трэба рыхтавацца да экзамэнаў, бо я ўжо быў на апошніх месяцах 11-й клясы...

Міхась Маліноўскі, Баранавічы


Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць