Архіў

Чарка з Аль Джаро

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


Чарка з Аль Джаро

Вучні Рэспубліканскай школы музыкі й выяўленчага мастацтва імя А.Ахрэмчыка заўжды дзяліліся не на мастакоў і музыкаў, што было б лягічна, а паводле музычных густаў. Найменш у маладым, творчым асяродзьдзі было тых, хто слухаў “папсу”, — іх ніхто не паважаў. “Мэталістамі” былі выключна мастакі, на кожнай дыскатэцы яны ўпарта адстойвалі максымальную колькасьць кампазыцый сваіх куміраў. Джаз-рок слухалі музыкі, але нейкім чынам запісы “Earth”, “Wind & Fire”, “Mezzoforte”, Джорджа Бэнсана ды іншых трапілі і на магнітафон “Беларусь” у нашай майстэрні. Я найбольш фанацеў ад Аль Джаро. Яго вакальна-абстрактныя імправізацыі абуджалі, весялілі і натхнялі, не аднойчы я зь сябрамі роў, падхопліваючы амаль завучаныя на памяць кавалкі ягоных сола. Тады я ня мог марыць нават пра ўласную вінілавую кружэлку.

Прайшоў час, і я набыў амаль усе запісы куміра. Але ў самых патаемных марах ня мог уявіць сябе ў сярэдзіне першага шэрагу на ягоным канцэрце…

29 чэрвеня, Палац спорту ў Вільні. На сцэне Аль Джаро. Ня варта словамі апісваць якасьць музыкі, гэта было Супэр!

А пасьля, за кулісамі, яшчэ гадзіна разам зь сьпеваком за чаркай. Аль Джаро працягвае музычна грымасьнічаць і распавядае пра сваё жыцьцё. Ён адзіны ў сьвеце спявак, які атрымаў пяць прэмій “Грэмі” ў трох розных музычных стылях, у тым ліку як найлепшы джаз- і нават поп-выканаўца. Летась ён прабыў у хаце толькі два месяцы, увесь астатні час — канцэрты. Падрыхтаваў новы альбом, які пакуль трымае ў сакрэце, але літоўская публіка так расчуліла яго, што ён засьпяваў адну з новых кампазыцый. З таго, што мы называем яго выканаўцам джаз-року, пасьмяяўся: яго музыка — музыка Аль Джаро. Мяне найбольш уразіў вобраз песьняў-кветак: кветкі заўжды павінны быць сьвежымі, так і песьня на кожным канцэрце мусіць гучаць наноў — гэта як сьвежая кветка.

Дзяніс Раманюк.
 


Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3521

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну15

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3521

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць