Архіў

Польскі джэнтэльмэн Напалеон Орда

Беларусь у малюнках Напалеона Орды

***

Aльбом “Беларусь у малюнках Напалеона Орды”.

"НН" паведаміла неяк, што сярод самых папулярных кніг сэзону - альбом "Беларусь у малюнках Напалеона Орды".

Беларусь у малюнках Напалеона Орды
Нельга не пагадзіцца - кніга проста цудоўная! Малайцы і ўкладальнік, і мастак - аўтар макету, і выдавецтва. Пасьля прагляданьня альбому ў галаве застанецца правільны, адэкватны "відэашэраг" нашага мінулага - а гэта рэч вельмі каштоўная. Аднак відавочныя й недапрацоўкі. Гэта перш за ўсё адсутнасьць навуковага рэдагаваньня. Здавалася б - якая рэдакцыя для такога невялікага тэксту, аднак жа: вёску Вайцяхоўшчыну назвалі Вайцэхаўшчынай, магнатаў Сьлізьняў - Шлізьнямі, замест беларускай формы назвы Абрэнбшчына пакінулі яўны палянізм Абрэнбшчызна, у тэксьце да малюнку палацу Тышкевічаў замест правага і левага бакоў двойчы называецца правы - пералік недапрацовак можна доўжыць. Альбом выйшаў на дзьвюх мовах. Кожны "просты" чалавек можа наіўна лічыць, што абодва тэксты аднолькавыя - ажно не!

Перакладальніца на ангельскую мову А.Нікіфарава і рэдактар замежнага тэксту С.Трафімчук вельмі вольна абыходзяцца зь беларускім арыгіналам. Вось, напрыклад, аўтар піша: "Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 г. у родавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павету Менскай губэрні (цяпер вёска ў Iванаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці) у сям'i маршалка шляхты Кобрынскага павету, iнжынэр-фартыфікатара Мiхаiла Орды". Вось як пачынаецца пераклад гэтага абзацу на ангельскую мову: "Napoleon Orda, a son of Polish gentlemen from Kobrin district Mikhail Orda...", што значыць: "Напалеон Орда, сын польскага шляхціча (ці джэнтэльмэна) з Кобрынскага раёну..." Які польскі шляхціч?! Можна выказаць меркаваньне пра "польскія падкопы", аднак, думаю, усё тлумачыцца няздольнасьцю А.Нікіфаравай і яе рэдактара справіцца зь перакладам гістарычнага тэрміну "маршалак шляхты". Па-ангельску гэтая пасада будзе звацца "marshal of the nobility", параўнайма з аналягічным расейскім "предводитель дворянства".

Яшчэ горай атрымалася з музэямі. Аўтар уступнага тэксту Анатоль Кулагін, напэўна, троху ведае па-польску. Гэтае "троху-веданьне" дазволіла яму абсалютна непасрэдна пісаць аб Народным музэі ў Кракаве і Народнай бібліятэцы ў Варшаве. Ход разважаньняў няхітры: Biblioteka Narodowa - значыць, народная. Тое, што тут фігуруюць Нацыянальная бібліятэка і Нацыянальны музэй, мог бы заўважыць навуковы рэдактар, але апошняга не было. Беларускі "просты" тэкст пайшоў да ўжо вядомай перакладальніцы. Яна кулагінскі "Народны музэй" пераклала літаральна: "Popular Museum in Warsaw". Так зьявіўся фантом - няісны музэй. Аднак жа маё захапленьне ад гэтага прыгожага і на самай справе важнага альбому нашмат большае, чым незадаволенасьць "блохамі" ў ягонай рэдактарскай падрыхтоўцы.

Мікола Нікалаеў,

Санкт-Пецярбург

Каментары

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік5

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ6

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся4

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА66

У Вілейскім раёне закрылі нелегальны спартыўны летнік

Ціханоўскі з размахам сустрэў дзень народзінаў у Лос-Анджэлесе60

«Баяцца, што можа нешта ўзарваць проста з турмы». Севярынец — пра галоўнага беларускага «тэрарыста» Аўтуховіча1

Развітанне з Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 22 жніўня14

Беларус парэзаў нажом двух украінцаў ва Уроцлаве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік5

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць