Архіў

Гісторыкі супраць літаратараў

Георгі Штыхаў падтрымаў Юрася Бохана: «Подзьвіг М.Ермаловіча быў у тым, што ён прабіў таталітарны мур і адкрыў нам дарогу. Але не забывайце, што паводле адукацыі ён быў усё ж філёлягам…». ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА

Гісторыя — гэта навука пра тое, якой будзе нашая мінуўшчына. Гэтым досьціпам можна было ахарактарызаваць чарговае паседжаньне аргкамітэту па сьвяткаваньні 750-годзьдзя з часу каранацыі Міндоўга.

Георгі Штыхаў падтрымаў Юрася Бохана: «Подзьвіг М.Ермаловіча быў у тым, што ён прабіў таталітарны мур і адкрыў нам дарогу. Але не забывайце, што паводле адукацыі ён быў усё ж філёлягам…». ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
Аргкамітэт працуе інтэнсіўна. Кожнае пытаньне разьбіраецца дэталёва. Асноўнай тэмай апошняй гутаркі стала сымболіка Міндоўгавых часоў. Пытаньне не «акадэмічнае», а «ўжытковае». Бо аргкамітэт лічыць неабходным выдаць адмысловую капэрту і паштовую марку да ўгодкаў каранацыі, а таксама юбілейную манэту. Што трэба чаканіць на манэце: «Пагоню», «Калюмны» ці які іншы герб? Пасьля дыскусіі з удзелам гісторыкаў Георгія Штыхава ды Юрася Бохана было вырашана спыніцца на варыянце шасьціканцовага крыжа. Тут, маўляў, і Еўфрасіньнеўскі крыж, і тарча вершніка на «Пагоні». Дый наагул, крыж — знак унівэрсальны.

Найбольшая праблема ўзьнікла падчас абмеркаваньня адозвы, якую мае выдаць аргкамітэт, каб паінфармаваць суграмадзянаў пра значнасьць Міндоўгавай асобы. «Як грамадзянін я дзьвюма рукамі за гэты тэкст, — патлумачыў Ю.Бохан, — але як гісторык маю да яго шэраг прэтэнзіяў і падпісацца не магу». Скепсыс і Ю.Бохана, і Г.Штыхава выклікалі асобныя даты і цьверджаньні адозвы. Паводле словаў навукоўцаў, сёньня беларуская гістарычная навука далёка адышла ад канцэпцыі Міколы Ермаловіча. «І Г.Сагановіч, і А.Краўцэвіч, і В.Насевіч — людзі, якія займаюцца вывучэньнем гэтага пэрыяду, сёньня зусім іначай глядзяць на паўставаньне ВКЛ», — зазначыў Ю.Бохан. У прыватнасьці, ёсьць сумневы наконт таго, ці быў Наваградак сталіцай ВКЛ. «Там была каранацыя. Але ж гэта не абавязкова азначае, што Наваградак быў сталіцай», — цьвердзіць гісторык. Сумнеўна выглядае і незалежнасьць Наваградзкага княства ў даміндоўгавы часы (ёсьць сьведчаньні, што Наваградак быў перададзены Міндоўгу на васальных правох галіцка-валынскім князем), патрабуюць удакладненьня летапісныя даты.

Словы гісторыкаў выклікалі выбух абурэньня ў намесьніка старшыні аргкамітэту Міколы Купавы і аўтара адозвы Зьдзіслава Сіцькі: «Вы зараз так дагаворыцеся, што ў нас нічога і не было!» Бярыце, маўляў, прыклад зь Літвы: там уся гісторыя перакручаная, але яны адстойваюць сваю пазыцыю. «Гісторыя — гэта навука, яна мае дачыненьне з фактамі, а не з эмоцыямі», — адказаў Ю.Бохан.

Ці перамогуць гісторыкі (і іхныя факты) літаратараў (і іхныя эмоцыі) у юбілейных сьвяткаваньнях і масавай сьвядомасьці? Пакуль перавага на баку прыгожага пісьменства. На карысьць літаратараў працуюць опэра А.Бандарэнкі і В.Іпатавай, раманы Л.Дайнекі і Г.Далідовіча, кнігі М.Ермаловіча. На баку гісторыкаў пакуль толькі «Нарыс гісторыі» Г.Сагановіча. Новы погляд, пост’ермаловіцкая беларуская гісторыя яшчэ не паказала свайго аблічча шырокай публіцы.

Адам Воршыч

Каментары

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць