Архіў

Сяргей Скрабец: «Рыхтуецца нейкі рэфэрэндум»

Перад тым як стаць кіраўніком парлямэнцкай групы «Рэспубліка», Сяргей Скрабец 22 дні прагаладаў («Падчас вялікага посту трэніраваўся — піў адну ваду»). Досьвед галадоўкі, магчыма, яшчэ спатрэбіцца: супраць кіраўніка «Рэспублікі» і былога гендырэктара гандлёвага дому «БелБабаеўскае» Сяргея Скрабца ўзбуджана крымінальная справа.

Ён абвінавачваецца ў невяртаньні крэдытаў і стварэньні злачыннай групоўкі (ч.4 арт.16 і ч.2 арт.237 Крымінальнага Кодэксу, прадугледжваюць ад 2 да 5 гадоў пазбаўленьня волі). Маюцца на ўвазе крэдыты, якія браў гандлёвы дом «БелБабаеўскі». Раней па гэтай справе Скрабец праходзіў як сьведка. Вінаватым ён сябе ня лічыць, таму ў Пракуратуру не зьявіўся. Паводле слоў Скрабца, калі «БелБабаеўскае» атрымлівала крэдыты, ён ужо не зьяўляўся гендырэктарам фірмы, а працаваў дэпутатам. Мяркуе, што ўзбуджэньне крымінальнай справы зьвязана зь яго старшынствам у «Рэспубліцы». Яшчэ два гады таму дэпутат Скрабец браў удзел у перадвыбарнай кампаніі Лукашэнкі — спартовых мерапрыемствах у Менску. А цяпер — такі паварот лёсу.

«НН»: Чым «Рэспубліка» так магла напужаць ўладу?

С.С.: Я ня думаю, што мы нясём нейкую рэальную пагрозу. Мы нават ня можам паўплываць на прыняцьце законаў. Нядаўна прынялі закон аб тым, што палітычную партыю можна па любой пстрычцы закрыць. Мы, напрыклад, галасавалі супраць, а парлямэнт — за. Мы ня лічым сябе апазыцыяй. Мы проста маем сваё гледзішча на тое, што адбываецца ў дзяржаве.

Усе гэтыя крокі па запалохваньні — падрыхтоўка да нейкага рэфэрэндуму. Разам з пытаньнямі аб якім-небудзь сьмяротным пакараньні, аб саюзе з Расеяй будзе пара пытаньняў, што прыбяруць некаторыя нормы з Канстытуцыі. Я ня думаю, што там адкрыта будзе ставіцца пытаньне пра трэці тэрмін кіраваньня — ва ўладзе ж таксама разумныя людзі сядзяць.

Вераніка Дзядок

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба6

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці56

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба6

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць