Архіў

Рыгор Барадулін

Працяг. Пачатак у «НН» № 19, 21, 23, 26, 29, 31, 33.

Ня тры, а трыццаць тры!..

Алесь Асіпенка быў пісьменьнікам з партызанска-камсамольскага прызыву. Рэдагаваў і газэту «Чырвоная змена», і часопіс «Маладосць». Свой партызанскі й камсамола-кіраўнічы досьвед скарыстоўваў у творах сумленна, наколькі гэта льга было ў тагачасьсі. Дапытлівы, субяседлівы, уважліва ставіўся да нас, маладых, і мы хінуліся да яго, не на багата гадоў старэйшага ад нас. Усё, пра што цяжка было напісаць, стараўся распавесьці, як бы скінуць цяжар з душы. I партызаншчына глядзелася як чорна-белая кроніка, а не як нафарбаванае кіно.

Бярэзьнік. Возера. Малады партызан толькі вярнуўся з заданьня, яшчэ не зусім умеючы, голіцца. Прыляцела карэспандэнтка з «Комсомольской правды». Інтэрвіюе ляснога салдата.

— Колькі ты немцаў забіў?

— Тры.

Камісар, які стаіць неадступна тут жа, амаль крычыць:

— Ня тры, а трыццаць тры!

Герой нясьмела ўдакладняе:

— Усё-такі тры.

Камісар як не выскоквае зь сябе:

— Табе што, фрыцаў шкада? — і да карэспандэнткі: — Пішы пяцьдзясят.

Да слова прыйшлося. Хведар Бачыла, нязьменны фотакарэспандэнт «Чырвонай змены», былы партызанскі падрыўнік, распавядаў, як падрываліся цягнікі.

На баявое заданьне йдзе тройка падрыўнікоў. I на цягу чыгункі ад адной станцыі да другой — каля чатырох-пяці троек. Калі нейкая тройка падрывае адзін цягнік, кожны з гэтых троек запісвае сабе па ўзарваным цягніку. (Партызаны такім чынам зьнішчылі гэтулькі цягнікоў, колькі, відаць, і ў райху не было.)

Пасьля барацьбы з нацдэмаўшчынай у жахотныя трыццатыя гады ацалелыя беларусы баяліся называцца беларусамі (пасьля вайны ласкава дазволілі крамлёўскія мазгаўкладчыкі ціха называць сябе беларусамі тым, што засталіся жыць).

Зноў жа распавядаў зоркі на дэталі пісьменьнік. Саратаў. Алесь Харытонавіч пасьля цяжкога раненьня ледзьве адкляваўся ў тылавым шпіталі. Ідзе па горадзе. У чарзе нейкі мужчына просіць прадаць шкарпэткі. Узрадаваўся земляку партызан:

— Здарова, браток-беларус.

— Я не беларус, я — рускі, — аднекнуўся няўдалы пакупец.

— Дык ты ж просіш шкарпэткі.

— А як па-руску трэба сказаць? — сумеўся зямляк-вырачэнец.

I быў самы, бадай, вясёлы, да трагічнасьці, эпізод у Асіпенкі як камсамольскага кіраўніка.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў46

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі11

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў46

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць