Архіў

Дзесяць тысячаў гадоў разам

Колькі мы жывём разам — мы й нашае быдла? Цяжка даць веры, але болей як дзесяць тысячаў гадоў. На мяжы сёмага і шостага тысячагодзьдзяў да нараджэньня Хрыстовага ў Беларусі ўжо гадавалі свойскую жывёлу. Беларускія абарыгены балты за паўтысячы гадоў да нашае эры шырака разводзілі кароваў, сьвіней, сабакаў. Ад часоў нэаліту жывёлагадоўля стала істотным чыньнікам гаспадараньня ў нашым краі. У тыя дрымучыя часы людзі прыўлашчвалі й гадавалі ўсялякую жывёліну, што можна было ўзяць зь лесу: тураў, казуляў, дзікоў. Гэтак рабіліся й першыя крокі ў сэлекцыі.

Увесь час да нас патраплялі новыя й новыя пароды быдла з розных куткоў Эўропы й Азіі. Іх куплялі, выменьвалі й разводзілі, урэшце, на месцы. Як пачаўся век жалеза ў Беларусі, то ўжо ніхто й ня памятаў, адкуль узяліся тыя ці іншыя жывёлы на сялянскіх падворках. Адно калматасьць ды мышастая ці буланая масьці нагадвалі пра пырскі тарпановай крыві ў конях, турынае — у валах, дзіковае — у сьвіньнях. Як нядаўна тое было, можна спраўдзіць на гісторыі 1920-х, калі польскія навукоўцы вылучылі зь сялянскіх конікаў рысы канстытуцыі тарпанаў. Сэлекцыянаваныя тады дзікія конікі й дасюль гойсаюць у Белавескай пушчы. Прыкладна гэтаксама былі ўзноўленыя й зубры.

Зь цягам часу, прыкладна ад XV ст., у Беларусі ўсталявалася спэцыфічнае раянаваньне жывёлагадоўлі.

На паўночным усходзе гадавалі найперш буйную рагатую жывёліну, кароваў ды валоў, а таксама коні. Успамінам аб тых колішніх традыцыях засталіся амсьціслаўскія цяжкавозы, коні-волаты, што гадуюцца й да сёньня.

Тым часам на Меншчыне й Берасьцейшчыне аралі часьцей ня коньмі, а валамі, і конегадоўля займала сьціплейшае месца. Затое паўсюдна былі сьвіньні, авечкі, козы. Яшчэ Мацей зь Мяхова пісаў, што тут гадуецца свойская жывёла «самая разнастайная». А немец Самуэль Кіхель з Ульму, які вандраваў па нашым краі ў 1586 г., з захапленьнем зазначаў: «Зямля гэтая вельмі багатая на дзікую й хатнюю птушку, ягнятаў, аслоў, цялятаў, дзічыну».

Жывёлагадоўля ў Беларусі да XVIII ст. ня мела выразнае таварнае арыентацыі. То бок задавальняліся патрэбы лякальных натуральных гаспадарак. Гэта ў сваю чаргу не прыводзіла да ўніфікацыі гадаваных пародаў — як авечак на Пірэнэях, кароваў у Нідэрляндах ці сьвіней у Нямеччыне. Праз тое статак рагатых і бязрогіх нашых братоў меншых быў надзвычай пярэстым. У адной і той жа гаспадарцы былі каровы, сьвіньні й козы розных пародаў, масьцяў і якасьцяў. Вось гэтая дымчатая махнатая каза — каб часаць зь яе поўсьць, а гэтая беленькая з вымем да зямлі — каб даіць. Гэтае рудое парася — на мяса, а гэтага пярэстага з вушамі над брывамі — гадуем год на сала.

Аслоў (асьлюкоў, вісьлюкоў) трымалі збольшага ў гарадах, для патрэбаў манаства, якому забаранялася езьдзіць верхам, і габрэйства, з тае ж нагоды. Зрэшты, і людзі паспалітыя ў мястэчках аддавалі перавагу восьлікам: цяглавая сіла блізу конскае, затое на дзьве траціны меней трэба фуражу.

Татары гадавалі часам і калматых двухгорбых вярблюдаў. А пры магілёўскай ратушы вярблюды былі папросту ў «штаце», каб несьці на гарадзкіх парадах паланкіны з алегарычнымі кампазыцыямі.

Крыху інакшым ад цяперашняга быў і склад птаства на панадворках...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гары Куманецкі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць