Архіў

Нататкі аб пазыцыі

Легенды і паданьні сучаснай палітыкі

«У апазыцыі няма новых ідэяў»

І колькі ні моршчы лоб, яны, новыя, не прыходзяць. Ці то таленту бракуе і празарлівасьці? Ці то досьведу не стае і харызмы? Але хіба тыя ідэі, што праклямуюцца, павінны быць нейкімі новымі? Хіба ня тыя ж ідэі свабодаў і дэмакратычнага ўладкаваньня прывялі да перамогі дэмакратаў у суседніх краінах?

Аднак жа ў нас гэтыя ідэі чамусьці «не гучаць». І тады прыходзіць думка, што іх гучаньне можна падмяніць, да прыкладу, камунальнымі бунтамі. Узяць, так бы мовіць, народ не абстракцыямі, а — за жывое. Толькі ж ад аднае думкі пра экстэнсіўнасьць гэткага шляху апускаюцца рукі.

Дык чаму ж яны не гучаць? Самая лепшая (задушэўная і якраз старая, знаёмая, «вечная») песьня можа ў адным выкананьні літаральна заваражыць публіку, а ў іншым — паплысьці міма нот і пакінуць адчуваньне прыкрасьці ды сораму за артыста. Праблема, значыць, у выканаўцу, у ягоным іміджы і вобразе, якія ў гучаньні палітычнай ідэі іншы раз маюць шмат большую вагу, чым нават зьмест сказанага. Мы, публіка, верым або ня верым найперш вам, а ня вашым ідэям. І калі мы вам сымпатызуем, мы падтрымаем вас, а ня вашыя праграмы (якія ў вас ва ўсіх — «аднолькавыя»). Разумею, што сытуацыя перакасабочаная, але сёньня яна такая ёсьць. І няма ніякіх ідэяў, якімі б апазыцыя магла «вярнуць сабе давер народу». Гэта якраз вобразам сваім апазыцыя мусіць вярнуць давер народу да сваіх ідэяў. А для гэтага яна мусіць мець прынцыпы і гэты самы цэльны, не расколаты вобраз.

«Апазыцыя ня мае сымпатыяў народу»

Не выклікае сымпатыяў той, хто ня мае прынцыпаў. Вось жа, сёньня гаворка ідзе пра самы непрыемны для апазыцыі, самы нежаданы ў абмеркаваньнях прынцып, які парушаецца на кожным кроку. Дапускаю нават, што нехта зараз адкладзе газэту, каб не псаваць сабе настрою. Тым ня менш. Гаворка ідзе пра мову.

Калі вы апазыцыя, дык вы мусіце несьці ў сабе вобраз заўтрашняе Беларусі — не такой, як сёньня. Лепшай. Зразумелай. Трэба зусім ня ведаць гісторыі, каб уяўляць, што незалежная і дэмакратычная Беларусь пад бокам у Расеі можа адбыцца як білінгвістычная ці як расейскамоўная краіна.

Ня буду паўтараць довады на карысьць беларускамоўнасьці дэмакратыі — усе іх цудоўна ведаюць, як цудоўна ведаюць і тое, што быць беларускамоўным сёньня — значыць, найчасьцей, — ісьці на прынцып. Магчыма, гэта самы цяжкі прынцып, які ў нас усяляк стараюцца нівэляваць.

Ня буду паўтараць і довады адваротнага боку. Яны не вытрымліваюць крытыкі. Скажу толькі, што беларуская нацыя, як сучасны палітычны суб’ект, паўстала (ці толькі паўстае) менавіта на мове, а не, скажам, на рэлігіі ці грашах, ці таму, што гэта ўсяго толькі інэрцыя таго, што існавала ў мінулым, ці там у выніку геапалітычных разборак. І няма беларуса, які б не разумеў па-беларуску. А сукупны адказ нацыі на беларусізацыю школы напачатку 90-х гучаў калі не захоплена, дык так: мы ўжо, вядома, па-беларуску не загаворым, а вось дзеці нашы — павінны.

Не, публіка ня будзе асуджаць дэмпрэсу за мэнтальна чужую ёй, публіцы, мову Цютчава і Фета. І апазыцыйных лідэраў — за іхную нічым не матываваную агітацыю за «независимость и против диктатуры». І адважных маладзёнаў — за расьцяжку над Нямігай: «Он должен уйти». Публіка можа і ўхваліць. Толькі адчуе пры гэтым неўсьвядомлены, але глыбокі ўнутраны дыскамфорт: і ад дэмакратычнага Фета, і ад «независимости», і ад гэтага «уйти». Бо публіка ў абсалютнай масе сваёй так не гаворыць і ня чуе. Назавеце яе мову суржыкам, піджынам, трасянкай, але гэта зусім не расейская мова, а тое, што дае публіцы ўнутранае права ў кожным перапісе называць роднай моваю беларускую. Мэнтальнасьць ад рэальнасьці аддзяляе адзін крок. Усяго адзін прынцыповы крок, які мусіла б зрабіць дэмакратыя, калі яна рэальна прэтэндуе на вобраз людзей з будучыні. З той самай будучыні, якая расьпісаная ў іхных праграмах у выглядзе дэмакратычнай, незалежнай, эўрапейскай Беларусі.

Аднак тым, хто парушае ўласныя прынцыпы, даверу няма. Адчуўшы свой душэўны дыскамфорт, публіка іншы раз возьме дый скажа: ня нада нам такой апазыцыі...

Між іншым, усе прарывы беларускай суб’ектнасьці за мінулыя 100 гадоў удаваліся толькі ў гэтым базавым прынцыпе, на якім і заснаваная была нацыя, а пасьля й дзяржава. Праўда, і каштавала гэта заўсёды максымальна. Скажам, паэту Ўладзімеру Дубоўку адна толькі фраза «Нам няма чаго губляць, апрача расейскай мовы» абышлася ў пяць судзілішчаў, ГУЛАГ і страту Бацькаўшчыны. Затое словы ягоныя — хоць сёньня пішы на расьцяжках.

«У апазыцыі няма моцнага лідэра»

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алесь Кебік

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць