Архіў

Канец настальгіі па СССР

У грамадзтве сфармавалася новая большасьць — прыхільнікаў незалежнасьці і далучэньня да Эўразьвязу. Расейскія сацыёлягі з цэнтру ВЦІОМ, агучваючы вынікі сваіх дасьледаваньняў напярэдадні ялцінскага саміту, не прыхоўвалі намеру даказаць, што ідэя інтэграцыі славянскіх рэспублік былога СССР карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод іх жыхароў. Аднак апытаньне зафіксавала адваротныя тэндэнцыі.Нягледзячы на хітрую фармулёўку пытаньня, амаль па 30% беларусаў вызначылі прыярытэтам жыцьцё ў незалежнай краіне і інтэграцыю ў Эўропу.

У суме «незалежнікаў» (А) і «праэўрапейцаў» (Б) набіраецца 56% проці 32% у суме «панславістаў» (В) і «прасавецкіх» (Г). Для параўнаньня: ва Ўкраіне зь яе эканамічным бязладзьдзем гэтая прапорцыя складае ўсяго 47:42, што ставіць пад сумнеў шанцы Віктара Юшчанкі ў прэзыдэнцкай гонцы.

Беларускую частку апытаньня ажыцьцяўляла рэспэктабэльная сацыялягічная служба «Новак». Зьмены ў сьвядомасьці беларусаў фіксавалі апошнім часам і іншыя сацыёлягі. Напрыклад, НІСЭПД у сваім апошнім зандажы выявіў, што абсалютная большасьць беларусаў (у суме 57%) выводзіць карані нацыянальнае дзяржаўнасьці з ВКЛ і БНР, і абсалютная меншасьць — з БССР і РБ. Цікава, што дзьве гэтыя лічбы — 56% прыхільнікаў эўранезалежнасьці і 57% людзей зь несавецкай гістарычнай сьвядомасьцю — амаль супадаюць.

Вынікі фэнамэнальныя, калі ўлічыць узмацненьне «ідэалягічнае працы» і нэўтралітэт незалежных СМІ — напрыклад, у іх практычна не было нэгатыўных ацэнак факту стварэньня Эўразіяцкае эканамічнае прасторы. Нешта падобнае адбывалася ў 70—80-х у кантраляваных Савецкім Саюзам краінах Цэнтральнай Эўропы.

Што абумоўлівае зьмены ў сьвядомасьці? Найперш, фактар геаграфіі і замежных паездак. Доля беларусаў, якія бывалі ў краінах Эўразьвязу, у разы большая, чым сярод жыхароў Расеі й Украіны. Акрамя таго, эканамічны рост вывеў грамадзтва са стану трывожнае няўпэўненасьці, характэрнага для 90-х. Нарэшце, палітычныя сілы, што выступалі пад лёзунгамі інтэграцыі з Расеяй, цяпер паглынутыя непапулярнымі ідэямі трэцяга тэрміну і прыватызацыі дзяржаўнае маёмасьці.

Можна чакаць, што беларускія палітыкі стануць усё ахвотней выкарыстоўваць эўрапейскую карту. Адначасова нават звычайныя візавыя абмежаваньні становяцца эфэктыўным мэтадам ціску на лукашэнкаўцаў.

Мікола Бугай

Каментары

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць