Архіў

Палата трохі паддалася

8 чэрвеня палата прадстаўнікоў пад ціскам галадоўкі «рэспубліканцаў» усё ж уключыла ў павестку дня сэсіі законапраект аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс.

Праект пастаўлены трынаццатым пытаньнем пленарнага пасяджэньня 22 чэрвеня. Пры гэтым кіраўніцтва палаты распаўсюдзіла сярод дэпутатаў афіцыйны праект пастановы, у якім прапануецца «адхіліць праект закону».

Менавіта беспадстаўная адмова Рады палаты вынесьці на разгляд сэсіі законапраект і стала непасрэднай прычынай галадоўкі трох «рэспубліканцаў», перакананы дэпутат ад Менскага раёну Ўладзімер Дзялендзік. Аднак такую форму пратэсту калегаў У.Дзялендзік лічыць няправільнай: «Галадоўкі нічога не даюць».

Кіраўнік дэпутацкае групы «Спрыяньне эканамічнаму разьвіцьцю» Кірыла Халопік ухіліўся ад ацэнкі праекту закону, спаслаўшыся на эканамічны характар сваёй дзейнасьці. На ягоную думку, праект «нічога не мяняе, бо ўтрымлівае касмэтычныя праўкі». Ён думае, што нават прыняцьце гэтых паправак ня зьменіць стаўленьня Захаду да прызнаньня нашых выбараў. Што да шанцаў прыняцьця закону (са 108 першапачатковых прапаноў засталіся тры прынцыповыя: адмена датэрміновага галасаваньня, пашырэньне правоў назіральнікаў ды ўвядзеньне ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў апазыцыі хоць бы з дарадчым голасам), дык Кірыла Халопік перакананы, што законапраект ня пройдзе.

Глеб Хмяльніцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць