Архіў

Тацяна Процька

Сямі мне не дадуць, а год я вытрываю

Як сумленная камуністка, Тацяна паведаміла партарганізацыі, што зьбіраецца ахрысьціць сваіх дзяцей. Партактыў вырашыў у парадку выключэньня дазволіць: малодшая дачка нарадзілася ў чарнобыльскі год.

Калі на Тацяну Процьку завялі крымінальную справу за «нявыплату» Хельсынскім камітэтам падаткаў па гранце ТАСІСу, яна са зьдзіўленьнем выявіла, што мэтады і прыёмы ў праваахоўных органаў тыя самыя, што ў савецкія часы, а значыць, яна добра тэарэтычна падрыхтаваная да змаганьня з сыстэмай.

Гады працы над доктарскай дысэртацыяй ў архівах КДБ Тацяна прыгадвае як вельмі важны час у свам жыцьці. Менавіта там яна навучылася не баяцца спэцорганаў. Тады да яе прыставілі капітана, каб яна не падглядала ў недазволеныя месцы ў актах. Тыя старонкі, якія можна было чытаць, пазначылі закладкамі. Празь нейкі час капітана вызвалілі, а ёй дазволілі падглядаць, але не рабіць выпісак з забароненых старонак.

Ксэракопія з Крымінальнага кодэксу зь «яе» артыкулам (243, п.2) ляжыць на стале ў Тацяны. Артыкул прадугледжвае ад трох да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Тут жа камэнтуе: «Сямі мне не дадуць, але тры — рука не здрыганецца. Зь іх я прасяджу год, год мне скасьцяць за добрыя паводзіны ці патраплю пад амністыю». Дачка Даша ўпэўнена ў тым, што маці сядзе. Яна актыўна пераймае ўсю гаспадарку і супакойвае маці, што будзе дапамагаць бацьку ў бізнэсе і па доме. Кажа, што не даруе, калі зробяць нешта маёмасьці — хаце і фэрме.

За мяжою нават есьці ня хочацца

На пытаньне, ці ня хоча спн.Процька зьехаць за мяжу, яна цьвёрда адказвае: «Я не паеду. Гэтыя прапановы ідуць з усіх бакоў, нават ад тых людзей, якія робяць правасудзьдзе. У Амэрыцы ў мяне жыве дачка. Я магу зьехаць туды элемэнтарна. Муж дачкі — пасьпяховы юрыст, і пражыць мне там ня будзе праблемы. Але ў Амэрыцы я нават есьці не хачу. Я сьледчага свайго папярэдзіла: я нікуды ня зьеду, нават не разьлічвайце. Будзеце мяне саджаць ці апраўдаеце — я не вінаватая з гледзішча закону. Я буду каштаваць нашай дзяржаве вельмі дорага: празь мяне могуць спыніцца праграмы ТАСІС».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Вераніка Дзядок

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць