Архіў

Новая кніга Калінкінай

Сьвятлана Калінкіна сышла з пасады галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты».

Яна чарговы раз зьбіраецца пісаць кнігу. Папярэднюю кнігу «Выпадковы прэзыдэнт» Калінкіна напісала ў суаўтарстве з Паўлам Шараметам летась — падчас вымушанага адпачынку, калі выхад «БДГ» быў прыпынены на тры месяцы. Паводле нашых зьвестак, той выдадзены ў Расеі том выклікаў моцнае раздражненьне сярод лукашыстаў. Новую кнігу Калінкіна таксама піша ў суаўтарстве з Шараметам (на фота — разам). Кажа, што кніга будзе публіцыстычнай, пра Беларусь. «Але яе зьяўленьне — гэта справа не аднаго тыдня і нават ня месяца», — зазначае Калінкіна.

Галоўным рэдактарам «БДГ» зноў стаў Пятро Марцаў. Ён кажа, што пакуль ня бачыць кандыдатуры, вартай узначаліць калектыў «БДГ», таму кіруе газэтай сам. Пра сыход Калінкінай ён гаворыць неахвотна: «Яна напісала заяву пра сыход, я не пярэчыў. Можаце напісаць, што сышла з узаемнай згоды». Марцаў адмаўляе палітычныя матывы пры зьмене галоўнага рэдактара.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца8

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры21

Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда37

Беларус расказаў, як за шэсць гадоў аб’ехаў усе гарады краіны

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам7

Прэзідэнт Польшчы ўручыў Андрэю Пачобуту найвышэйшую ўзнагароду краіны5

Расіяніна з Мачулішчаў, які працаваў электрыкам, адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах4

Марка Рубіа на наступным тыдні паедзе ў Рым і Ватыкан выпраўляць адносіны2

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца8

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць