Архіў

Пэн і Шагал

або Як стаць мастаком

З пастановы Другога зьезду Саветаў Віцебшчыны ад 28 сакавіка 1927 г.:

«Мастак Пэн — гэта мастак старога габрэйскага гета, старое габрэйскае вуліцы, вечне забітае, цёмнае, вечне галоднае, заскарузлае, каторая корміцца паветрам і рэшткамі сярэднявечча.

Мастак Пэн — гэта пясьняр старога, ужо адміраючага габрэйскага побыту, гэта мастак-гісторык, этнограф, аргіёлаг…

Непараўнальна далёкія дзесяткі ягоных твораў ад Кастрычніка, ад апошніх дзесяці год. Непараўнальна далёкія яны ад хаты селяніна-беларуса.

Але гэта — кавалачак нашае культуры, няхай і стары, гэта цаглінка вялізарнае культурнае пабудовы, каторую закладаюць калектыўнымі высілкамі ўсё насельніцтва Беларусі: і беларусы, і габрэі, і палякі, і расейцы, — а таму яны нам дарагія, а таму яны дарагія рабочым і сялянам, дарагія гаспадару Віцебшчыны — 2-му зьезду Саветаў».

На гэтым зьезьдзе Юдалю Пэну было прысвоена званьне заслужанага габрэйскага мастака Віцебшчыны і вызначана пэнсія.

Як казаў мой дзядзька, «што будзе, то будзе, нешта ды будзе…»

З успамінаў Юдаля Пэна:

«У хедэры я зь вялікай прагаю схапіўся за маляваньне, бо на мае малюнкі знайшліся пакупнікі. Я маляваў цароў, казакаў на конях, займаўся і разьбярствам для вітражоў сынагогі. Плацілі мне за малюнкі гузікамі, таму што ніхто з хлопчыкаў хедэру грошай ня меў, а калі хто й меў, то знаходзіў што-небудзь больш важнае для іх траты. Гузікі я прадаваў і браў капейку за шэсьць штук, іншы раз даражэй. Хутка знайшоўся хлопчык з Коўна, ён гасьцяваў тут у дзядулі. Ен краў грошы і купляў у мяне партрэты, даючы ўжо тры-чатыры капейкі за штуку. Я ажыў, маючы магчымасьць купіць паперу і алавікі».

З успамінаў Марка Шагала:

Аднаго разу адзін са шкаляроў паказаў свой малюнак.

«Я запытаўся ў яго, як ён здолеў такое зрабіць, дзе ён гэтаму навучыўся. І ён мне прызнаўся, што проста-напроста перамаляваў яго. Пасьля пачутага я выправіўся ў бібліятэку і ўзяўся змалёўваць партрэт кампазытара Рубінштэйна… Я перамалёўваў абсалютна ўсе карцінкі, каторыя трапляліся мне на вока. Аданаго разу да мяне зайшоў мой прыяцель і сказаў: «Дык ты ж сапраўдны мастак!» Слова «мастак» глыбока запала мне ў душу».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Уладзімер Ракіцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага11

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа3

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць