Архіў

Зорка Вэнэра

На сьвітанку над Крапівенскім Полем Бітвы ўзышла Зорка Вэнэра, маці Сусьвету.

…Толькі мы выйшлі з дубровенскага аўтобуса, як з машыны, што пільнавала дарогу на Гацькаўшчыну, высунуліся, пэўна ж, казённыя віжы і папыталіся: «А вы што, тожа бэнээфаўцы?» — «Не», — адказваем і шыбуем далей. Ужо відаць наш сьцяг і дым ад вогнішча. Правільна кіруемся! Пасьля выявілася, што дыміла звалка паблізу Поля, а Сьцяг і папраўдзе быў Нашым — хіба яго можна з чым зблытаць?! А во й першыя ваяры. Вітаюся: «Жыве Літва!» А яны мне: «Здрасьце». Пасьля, мусіць, спахапіліся і зусім ужо няўпэўнена мовілі, што жыве Беларусь. І я ціхенька адказала, што жыве. Ні Арлова, ні Пушкіна, ні Галічавых харыстаў. Адзін толькі Мельнікаў высунуўся з намёту і на маё вітаньне «Жыве Літва» змаўчаў.

І Кулікоўская, і Крапівенская бітвы, і Барадзіно адбыліся 8 верасьня. Добрыя рэчы казаў уніяцкі сьвятар зь Віцебску, чытаючы Эвангельле ля крыжа: хто прыніжаны на зямлі, на Небе ўзьвялічаны будзе. Ва ўсіх гэтых бітвах перамога была атрымана малым лікам, але вялікім паўсталым духам. Маці Сусьвету стаяла пры тых бітвах, бо вызначаўся там лёс нацыяў. Лёс нашай нацыі вызначаецца і цяпер. Ідзе Бітва Сьвятла і Цемры, і няма ні татараў, ні славянаў, ні маскалёў, ні ліцьвінаў, ні французаў, ні расейцаў — ёсьць Сьветлыя і Цёмныя, і Сьветлыя перамогуць.

Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю,

Сьветлыя згадкі з сабой прынясла...

Алеся Наркевіча доўга шукалі, каб уручыць прыз ад радыё «Свабода». Нарэшце знайшлі, папрасілі пасьпяваць яшчэ раз. І ён зноў засьпяваў.

Было шмат беларускай папсы, трохі расейскіх мацюкоў, аднойчы чула покліч «Жыве Літва!». А знэрваваны Андрусь Мельнікаў безнадзейна змагаўся зь ветранымі млынамі, наказваючы не раскідаць плястыкавыя бутэлькі ды іншае сьмецьце на Полі. Ня стаў сьпяваць са сцэны, колькі яго ні прасілі, «Гэта мы!». Казалі, ён сьпяваў пасьля пры вогнішчы.

Ранкам мы рушылі на аўтобус да Воршы, адтуль на электрычку да Менску, а над Крапівенскім полем, як і над усёй Зямлёю, зьзяла Зорка Вэнэра.

Ганна Матусэвіч, Койданава

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране25

Светабнаўляецца25

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране25

Светабнаўляецца25

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць