Настрой у большасьці кандыдатаў паганы.
У выбарчыя камісіі ня трапіў ніводны прадстаўнік партый. Узначальваюць іх прадстаўнікі дырэктарату, а сябры камісій — іх падначаленыя. Да таго ж, як заўсёды, народ зьбіраюцца гнаць на датэрміновае галасаваньне, каб да нядзелі прыйшло сама меней 53%.
Баранавічы падзелены на дзьве выбарчыя акругі — Заходнюю №4 (4 кандыдаты) і Ўсходнюю №5 (7 кандыдатаў). У Заходняй акрузе трое чалавек зьнялі свае кандыдатуры. Зь іх двое — прадстаўнікі партый (АГП і БНФ). Алесь Грыцавец, старшыня мясцовай суполкі Партыі БНФ, наагул напісаў заяву аб зьняцьці кандыдатуры пасьля таго, як яго зарэгістравалі, напісаўшы, што робіць гэта «празь нястачу часу для агітацыйнай працы». Для «НН» камэнтаваць свае дзеяньні ён адмовіўся, дадаўшы толькі, што ў сапраўднасьці ўсё ўсім мусіць быць зразумела.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Руслан Равяка, Баранавічы
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары