Архіў

Спаўзаньне ў Азію

17 кастрычніка паказала, што беларусы ня нацыя рабоў. Людзі думалі, перш чым галасаваць, грамадзтва палітызавалася і мабілізавалася. Яно прагна цікавіцца нацыянальнай палітыкай. Але з нацыі падманутых лёгка ператварыцца ў нацыю падманшчыкаў.

Выбараў больш ня будзе. Маралі ў палітыцы ня будзе. Спадзеваў на Расею ня будзе. Усё гэта зразумела было ад 1996 году. Ня ўсім, на жаль. Магчыма, прэзыдэнт насамрэч праўдамі і няпраўдамі дабіўся таго, што большасьць прагаласавала «за». Але пасьля 17 кастрычніка ў гэта не паверыць і частка тых, хто вывеў «за» — прынамсі 70 тысяч сяброў выбарчых камісій. Беларусь разьвіталася з ілюзіямі аб дэмакратыі і з ілюзіяй, што маем няхай грубае і неталенавітае, але самае сумленнае кіраўніцтва ў СНД. Адгэтуль улада будзе трымацца на дубінках «амон-макутаў». Людзей ужо запалохваюць пра запас.

17 кастрычніка быў дзень разьвітаньня з надзеямі на паступовае набліжэньне Беларусі да стандартаў эўрапейскай дэмакратыі. Так раней праходзілі выбары толькі ў Азэрбайджане. Здаецца, у вялікіх гарадах і галасоў не лічылі. Не дапамог бы ні байкот, ні ўдзел, вось у чым пятрушка. Толькі выхад людзей на вуліцы мог ураўнаважыць псыхалягічны ціск на сяброў камісій з боку ўлады. Але беларусы рэдка выходзяць на вуліцы… Мы хатняя нацыя… І сытуацыя ў грамадзтве не рэвалюцыйная.

Палітыкаў у краіне засталося больш, чым палітыкі. Адны праціўнікі Лукашэнкі далёка бачаць, другія добра выступаюць, трэція маюць сувязі зь бізнэсам, а чацьвертыя валодаюць замежнымі мовамі. Каб усё разам, такога няма. Таму ў наступныя гады больш будзе залежаць ад стойкасьці дзесяці тысяч сьмелых, а не ад палітыкі. Людзі пачуваюцца прыніжанымі і бясьсільнымі. Але падумайце: упершыню махляры вымушаныя былі пайсьці на масавыя фальсыфікацыі. У грамадзтве з двайной маральлю, у якім ня веюць вятры свабоды, лёгка заводзіцца іржа. З нацыі падманутых лёгка ператварыцца ў нацыю падманшчыкаў. Перад нацыянальнай інтэлігенцыяй устае задача, вышэйшая над палітычнаю — захаваньне маральнае і эстэтычнае альтэрнатывы. Гэта нашы першыя высновы, у наступным нумары дамо слова палітычным аналітыкам. Не засталося ілюзій, ня трэба і дэпрэсіі. Рэдакцыі «Нашай Нівы» аптымізму надало тое, што на нашу просьбу аб падтрымцы адгукнулася аж 47 чалавек і арганізацый, ня ўсім зь якіх выпадала падзякаваць. Яшчэ раз нізка схіляемся перад імі. Радыя паведаміць, што 1 студзеня 2005 году газэта пачне выходзіць на 24 старонках штотыдзень.
Ад Рэдакцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць