• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Літаратура
Фота 5 з 10
02.10.2015 / 16:35

Топ-10 прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры

8 кастрычніка ў Стакгольме будзе абвешчанае імя чарговага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. «НН» прапануе падборку найбольш імаверных кандыдатаў, па меркаванню букмекераў.

Умоўнае лідарства ў букмекерскіх спісах зусім не азначае канчатковую перамогу. Варта ўспомніць, як два гады таму безумоўнай фаварыткай лічылася беларуска Святлана Алексіевічу, але прэмія ад яе сышла канадцы Эліс Манро. Летась француз Патрык Мадыяно лічыўся толькі чацвёртым у такіх віртуальных спісах.

Тым не менш, Нобеля амаль заўсёды атрымліваюць пісьменнікі з першай дзясяткі.

1. Святлана Алексіевіч (Беларусь, 67 гадоў) – 5 да 1

Расейскамоўная пісьменніца з Беларусі. Апошняя яе кніга «Час second-hand» выйшла на асноўных еўрапейскіх мовах, атрымала добрую крытыку. Алексіевіч працуе ў жанры, дзе змешваецца мастацкая проза і журналістыка. Апошнія гады яна шмат выступае за мяжой, атрымлівае прэстыжныя літаратурныя прэміі. У расійскай Вікіпедыі ўсё яшчэ напісана, што Алексіевіч жыве на Захадзе, аднак яна даўно вярнулася ў Беларусь. Алексіевіч жорстка асудзіла расійскую агрэсію ва Украіне, заклікае не маўчаць у гэтай сітуацыі і расійскіх інтэлектуалаў.

Чытайце таксама: «Святлана Алексіевіч: Дай бог, каб мы ацалелі ў гэтым рускім нацыяналізме».

2. Харукі Муракамі (Японія, 66 гадоў) – 7 да 1

Вечны фаварыт на ўзнагароду. Самае вядомае прозвішча ў спісе. Муракамі – аўтар надзвычай папулярны ва ўсім свеце. Ён пладавіты творца, які напісаў больш за трыццаць кніг. Шматслойныя тэксты Муракамі шануюць як інтэлектуалы, гэтак і масавыя спажыўцы. Першая частка рамана «1Q84» у 2009 годзе была змецена з паліц японскіх кнігарняў у той самы дзень, калі паступіла ў продаж. Зрэшты, існуе меркаванне, што Муракамі ўсё ж вельмі «папсовы» аўтар, каб атрымаць Нобеля.

3. Нгугі Ва Тхіёнга (Кенія, 77 гадоў) – 8 да 1

Літаратары з Афрыкі не атрымлівалі Нобель больш за дзесяць гадоў. А чарнаскурыя яшчэ болей – амаль трыццаць. Нгугі Ва Тхіёнга народжаны быў Джэймсам, але адмовіўся ад хрысціянскага імя на карысць традыцыйнага. Увогуле, тэма ўзаемаадносін кенійскага насельніцтва з хрысціянствам з’яўляецца адной з ключавых у творчасці Нгуні Ва Тхіёнга. Ягоныя кнігі па-расейску выдаваліся яшчэ ў савецкі час. Сярод іншых тэм – антыкаланіяльная барацьба кенійцаў, набыццё краінай незалежнасці. У Кеніі Тхіёнга правёў год у турме за заклікі сярод сялян да палітычнай актыўнасці. Менавіта там ён напісаў першы раман на мове кікую – «Распяты д’ябал». Пісаўся твор на туалетнай паперы. Пасля гэтага літаратар перабраўся ў Англію, а яшчэ пазней — у ЗША. На сёння ён з’ўляецца прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Ірвайне. Піша па-ангельску і на мове кікую.

4. Юн Фосэ (Нарвегія, 55 гадоў) – 9 да 1

Нарвежскі драматург. Ягоныя п’есы ставілі ў ЗША, Германіі, Польшчы, Кітаі, Японіі. Агулам паводле творчасці Фосэ пастаўлена звыш 1000 пастановак. На рускую мову на сёння перакладзеная толькі адна п’еса нарвежца – «Аднойчы летнім днём». Вялікую частку года жыве ў Аўстрыі, у мястэчку Хайнбург-ан-дэр-Донау, недалёка ад Вены. Жанаты ў трэці раз. Нарвежцы нават кажуць, што гэта самы выбітны драматург іх краіны ад часоў Ібсэна.

5. Джон Бэнвіл (Ірландыя, 69 гадоў) – 9 да 1

Папулярны ў Брытаніі раманіст. Уладальнік прэстыжнай Букераўскай прэміі (2005) за раман «Мора». Яго апісваюць як «паслядоўніка Пруста і Набокава». У творчасці Бэнвіла найперш адзначаюць ягоны чорны гумар, а таксама дакладнасць. Для напісання дэтэктываў карыстаецца псеўданімам Бенджамін Блэк. Бэнвіл займае актыўную пазіцыю ў пытанні абароны правоў жывёл. А ў 2011 ён ахвяраваў свой мозг пасля смерці аднаму невялікаму дублінскаму музею. «Няхай усе палюбуюцца, які ён у мяне маленькі», — іранізаваў пісьменнік.

6. Джойс Кэрал Оўтс (ЗША, 77 гадоў) – 10 да 1

Першую кнігу выдала ў 1963-м, напісала каля 40 раманаў. Нарадзілася ў штаце Нью-Ёрк, мае венгерскае і яўрэйскае паходжанне. Кнігу «Аліса ў краіне цудаў» Оўтс называла «найбольшым скарбам майго дзяцінства, і самым глыбокім літаратурным уплывам жыцця». Выкладае ў Прынстанскім універсітэце. У ЗША Оўтс надзвычай папулярная пісьменніца, але пасля ўганаравання канадкі Эліс Манро шанцы амерыканкі на Нобель упалі. Адзін з апошніх раманаў Оўтс, «Бландзінкі», быў прысвечаны Мэрлін Манро.

7. Філіп Рот (ЗША, 82 гады) – 11 да 1

Класік амерыканскай літаратуры. Аўтар кніг «Амерыканская пастараль», «Мой муж – камуніст», «Прафесар Жаданне». Ягоны род паходзіць з украінскай Галіцыі. Дэбютны раман Рота «Гуд бай, Каламбус» адразу звярнуў на сябе ўвагу. На думку многіх, Рот непачціва апісаў амерыканскае яўрэйскае жыццё. Ён перакананы атэіст, кажа: «Калі ўвесь свет перастане верыць у Бога, то гэта будзе цудоўнае месца».

8. Ко Ын (Паўднёвая Карэя, 82 гады) – 16 да 1

Паэт. Пасля вайсковага пераварота Чон Ду Хвана (1979) быў асуджаны да 20 гадоў зняволення, аднак выйшаў на волю ў 1982 годзе. Ко Ын заўсёды падкрэсліваў, што яго моцна духоўна траўмавала карэйская вайна 1950-х, калі загінулі многія ягоныя сваякі і сябры. У 1952-м ён прымае рашэнне стаць будысцкім манахам, аднак праз 10 гадоў вяртаецца да свецкага жыцця. Ко Ын быў актыўным удзельнікам дэмакратычнага руху Паўднёвай Карэі.

9. Адоніс (Сірыя, 85 гадоў) – 20 да 1

Апошнія гады Нобелеўскі камітэт не надта шануе паэтаў, уганараваны быў толькі швед Томас Транструмер. Адоніса ўжо шмат гадоў называюць сярод імаверных кандыдатаў, але далей справа не зрухваецца. Можа, свежыя падзеі ў Сірыі неяк паўплываюць на рашэнне. «Паэтыка Адоніса складаная, арыгінальная і выкшталцоная, яго вобразы амаль заўсёды здзіўляюць чытача, ствараючы незвычайную і нечаканую атмасферу; яго метафары нярэдка адчужаныя ад дакладнай рэальнасці і ўтвараюць уласны свет», — напісаў даследчык творчасці Адоніса С.Х.Джайусі.

10. Ісмаіл Кадарэ (Албанія, 79 гадоў) – да 20 да 1

Ён вучыўся ў маскоўскім Літаратурным інстытуце імя Горкага, пакуль албанскі дыктатар Энвер Ходжа не рассварыўся з Мікітам Хрушчовым, незадаволены лібералізацыяй жыцця ў СССР. У Маскве Кадарэ напісаў свой першы раман «Горад без рэкламы», які не прайшоў албанскай цэнзуры і выйшаў у свет толькі ў 1998-м годзе. Кадарэ жыў пры самым жорсткім таталітарным рэжыме ў Еўропе, але здолеў выйсці за рамкі сацрэалізму. Хаця былі ў ягонай біяграфіі і вершы-прысвячэнні Энверу Ходжы, каб пазбегнуць рэпрэсій. Праўда, не ўдалося: у 1975 годзе Кадарэ накіроўваюць у вёску, каб фізічнай працай выбіць лібералізм і заходнія ўплывы. Вядомасць яму прынёс раман «Генерал мёртвай арміі». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
У Празе прэзентавалі новыя кнігі выдавецтва «Вясна»
Уладзімір Караткевіч: Перамагчы цемру з усходу, быць сабой і беларусам і не здавацца ВІДЭА
«Хлеб — ад прастуды, для зуба — ножка часнаку». Апублікаваная частка апавяданняў, якія юрыст Максім Знак напісаў у СІЗА, і гэта вельмі таленавіта!
Палітыка і грамадства
Навальны: Місія Пуціна — даваць чалавецтву ўрокі. Але адказ на галоўнае пытанне ён яшчэ не даў 
Палітвязню Касакоўскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Ва Узброеных сілах пачаўся чарговы этап праверкі сіл рэагавання
Сын Жырыноўскага змяніў імя і прозвішча
У акупаванай Херсонскай вобласці ўводзіцца бівалютная зона
Апошнія званкі — 30 мая, выпускныя — 10 чэрвеня
Расійскі дыпламат падаў у адстаўку і раскрытыкаваў Лаўрова
Галоўны разведчык Украіны: На Пуціна нядаўна быў замах
Усяго патроху
Кава проста настойваецца ў цішыні. Незвычайную каву ў бутэльках робіць кавярня ў Гродне
Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень
Спёка ў Іспаніі б'е рэкорды — тэмпература на 15 градусаў вышэйшая, чым звычайна
​​На поўдні Германіі кошкам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу
Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні
Даехаць з Мінска ў Батумі: пяць варыянтаў — ад танных да камфортных
Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі
Спорт
Адмова ад беларускасці, рымейк драмы 20-гадовай даўніны, эфектны «камбэк». Чым быў адметны фінал Кубка Беларусі па футболе
Арцём Мілеўскі патлумачыў, што ў кіеўскую тэрабарону не пайшоў з-за прыроднага пацыфізму
Прэзідэнт МАК: Абмежаванні супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў — меры па абароне сумленнасці спаборніцтваў
Фаны перамаглі ў вулічнай бойцы, гульцы — на полі! Нямецкі «Франкфурт» разам з неверагоднымі заўзятарамі заваяваў золата футбольнай Лігі Еўропы
Шчанюк Дзмітрыя Баскава і чыстыя сядзенні на стадыёне. Што дзяржрэсурсы пішуць пра беларускі спорт
ФІБА забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць ва ўсіх сваіх турнірах
«Арлы» супраць «Джэрс»: чаго чакаць ад сённяшняга фіналу Лігі Еўропы
Здарэнні
У Мінску дзякуючы відавочцам падазраванага ў забойстве затрымалі за 6 хвілін
На МКАД мужчына памёр за рулём аўтамабіля
У Верхнядзвінску аўтамабіліст ледзь не збіў жанчыну з каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА
У Магілёве кіроўца пераключыла ўвагу на дзіця і з'ехала проста ў вадаём ФОТА
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
На вуліцы Сурганава ў Мінску перакулілася «хуткая дапамога»
Лабавое сутыкненне ў Рэчыцкім раёне: загінулі двое дзяцей
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Гэты просты прадмет можа падняць ваш фітнэс на новы ўзровень. Вось некалькі ідэй
Палеадыета: ці сапраўды карысная адна з самых папулярных дыетаў сучаснасці
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым
Мова
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Мова наша. Ці скланяецца жаночае прозвішча Сапега?
Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аўто
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй
«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
Эканоміка
Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска
«Першыя месяцы заробак можа быць 300-400 даляраў». Як стаць айцішнікам у 2022 годзе
Бацька пілуе, сын рэкламуе. Як сям'я з Янова зарабляе на драўляных бочках
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
Меркаванні
«Хочуць прышчапіць страх на дзесяцігоддзі». Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
«Яны не людзі, а бандэраўцы». Вось як расійская прапаганда рабіла з Украіны недадзяржаву
«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі
Санкцыі на калій здымаць можна, але на ўмовах экспарту праз гандлёвы дом, які будзе кантралявацца Ціханоўскай — незвычайнае меркаванне 
абмяркоўвайце!
Гісторыя
Кава з гісторыкам: Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ — відэалекцыя
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Культура
«Нейра Дзюбель» пракаментаваў прыезд АМАПа ў клуб «Графіці»
Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам
«Чорнае люстэрка» вяртаецца: Netflix працуе над працягам
З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»
На Youtube выклалі першыя шэсць выпускаў з легендарным Паца-Вацам
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
Навука і тэхналогіі
Як зрабіць так, каб батарэі ў тэлефоне хапала на даўжэй
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
Каханне і сэкс
«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
Абдымацца раніцай карысна для здароўя. Цяпер гэта пацвердзілі і навукоўцы
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
Свет
Навальны: Місія Пуціна — даваць чалавецтву ўрокі. Але адказ на галоўнае пытанне ён яшчэ не даў 
У акупаванай Херсонскай вобласці ўводзіцца бівалютная зона
Сын Жырыноўскага змяніў імя і прозвішча
Галоўны разведчык Украіны: На Пуціна нядаўна быў замах
Расійскі дыпламат падаў у адстаўку і раскрытыкаваў Лаўрова
У Дзясне на Чарнігаўшчыне пад абломкамі выяўленыя 87 целаў
Расійскага вайскоўца за забойства цывільнага ва Украіне асудзілі да пажыццёвага зняволення
Галоўнае
Палітвязню Касакоўскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення
Навальны: Місія Пуціна — даваць чалавецтву ўрокі. Але адказ на галоўнае пытанне ён яшчэ не даў 
Гэтая расіянка супраць вайны, і ёй пагражае 10 год турмы. Хто яна і што зрабіла?
Сын Жырыноўскага змяніў імя і прозвішча
«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»
Апошнія званкі — 30 мая, выпускныя — 10 чэрвеня
Гэты просты прадмет можа падняць ваш фітнэс на новы ўзровень. Вось некалькі ідэй
Усяго патроху
За каментарыі затрымалі трэнера па гандболе. Распавядаем, хто ён
Як полк беларускіх добраахвотнікаў «Пагоня» трэніруецца на стрэльбішчы пад Варшавай ФОТА
Кава проста настойваецца ў цішыні. Незвычайную каву ў бутэльках робіць кавярня ў Гродне
«Чорнае люстэрка» вяртаецца: Netflix працуе над працягам
Фота / Відэа
Як у розных краінах свету адзначылі Дзень беларускага палітвязня ФОТЫ
Самыя прыгожыя дзяўчаты Белчыгункі ФОТЫ
Апытанка
Самае чытанае
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
«Хочуць прышчапіць страх на дзесяцігоддзі». Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
Увесь свет абляцела гэтае фота абаронцы Марыупаля. Распавядаем, хто ён
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух адмінаў тэлеграм-чатаў. Распавядаем, хто яны
Самае лайканае
YouTube масава вычышчае прарасійскія каналы, што падтрымліваюць вайну
У Дагестане школьніца на апошнім званку выгукнула: «Не вайне! Пуцін чорт!» Што было пасля?
«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
СМІ: Ва Украіне загінуў пляменнік намесніка міністра абароны РФ
Гарачыя тэмы
«Хочуць прышчапіць страх на дзесяцігоддзі». Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх