Грамадства3030

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё

Экс-супрацоўніца Міністэрства па падатках і зборах, а цяпер сустаршыня ABBA (Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой) абураная, што журналісты Еўрарадыё паразмаўлялі з ёй і апублікавалі яе пазіцыю.

Стартавую прэтэнзію да Еўрарадыё Марына Гірын суправадзіла новым модным лукам. Фота facebook.com/marina.girin

Крыжовы паход сустаршыні ABBA, грамадзянкі Беларусі і Польшчы Марыны Гірын супраць «Еўрарадыё» насамрэч выглядае крынжовым. Былая беларуская чыноўніца абураная, што журналісты працытавалі яе словы, але… не пераправерылі факты ў іх. «Я лічу грубым парушэннем маіх правоў той факт, што мае словы былі выкарыстаныя без маёй згоды і без праверкі фактаў», — напісала яна ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі

Што ж адбылося?

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч напісаў у сацсетках, што кампанія Lodka Production падала заяву ў пракуратуру Польшчы на ABBA. Еўрарадыё вырашыла скарыстацца гэтай інфармацыйнай нагодай. Журналіст напісаў Марыне Гірын, атрымаў яе каментар і апублікаваў матэрыял. Стандартная сітуацыя, рэдакцыі штодзень выстаўляюць з дзясятак такіх навінаў.

Аднак у сітуацыі з Гірын усё аказалася няпроста. Яе абурае шмат што.

І сам факт таго, што Еўрарадыё працытавала Кныровіча — а ён жа «сістэмны крытык ABBA», наракае Гірын.

І тое, што канфлікт апісваецца не з пазіцыі ABBA.

І тое, што ў навіне ёсць сказ ад прадстаўніка Lodka Productions Антося Сівых — ён названы «стваральнікам кампаніі», але, маўляў, юрыдычна не з’яўляецца ні заснавальнікам, ні кіраўніком.

Аднак асноўнае — Гірын спрабуе зрабіць выгляд, што калі ёй напісаў журналіст, прадставіўся Еўрарадыё і папрасіў каментар, то яна і падумаць не магла, што ён апублікуе яе словы.

«Я ўспрымала пытанне як прыватную цікавасць чалавека», — пераконвае Гірын і працягвае: «Аўтар артыкула проста злоўжыў маім даверам і скарыстаўся тым, што размова была спантанная, і я ў той момант была занятая іншымі справамі».

Еўрарадыё адмаўляе прэтэнзіі. «Просьба пра каментар з боку журналіста, які назваў сябе і сваё медыя, безумоўна, не з’яўляецца прыватнай цікавасцю», — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце.

У выніку Марына Гірын звярнулася ў Беларускую асацыяцыю журналістаў, Еўрапейскую федэрацыю журналістаў і Міжнародны інстытут прэсы з просьбай пачытаць навіну Еўрарадыё пра фінансавы канфлікт ABBA і яе падрадчыка Lodka Production, ацаніць яе, а таксама, сярод іншага, прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Якім чынам журналісцкія асацыяцыі могуць прыцягваць кагосьці да адказнасці — не паведамляецца.

Каментары30

  • бабруйчанін
    01.05.2025
    Былая чыноўніца агээла))) модніца зноў у трэндзе міравым чыноўнікаў заакеянскіх у паходзе крыНжовам супраць смі незалежных ..
  • Спадар Валер
    01.05.2025
    Не ведаю што там з Гірын, але Еўрарадыё тая яшчэ памыйка з Кныровічам, Кавалеўскім, Усавым і Турарбекавай. Кампліментарныя інтэрвью Лукашука ўжо ў адным месцы. Тыя ж польскія журналрсты проста вынішчаюць палітыкаў падяас інтэрвью, а не глядзяць ім у рот і дзякуюць за кожнае слова. Пагарда, адным словам.
  • Гузеева
    01.05.2025
    ну і [Рэд. Выдалена], а я думала, такія толькі ў Расеі

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць