Грамадства2020

Былы палітвязень Юры Рубцоў папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне

Паводле звестак ад Юрыя Рубцова, ён разам з жонкай цяпер знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў у Нюрнбергу. 

Радыё Свабода

«Па патрабаванні сына і жонкі, я быў вымушаны пакінуць Беларусь і папрасіць палітычнага прытулку ў Нямеччыне. Мяне адмыслова не бралі на працу на радзіме, і ў выпадку нявыплаты падатку за дармаедства я зноў трапіў бы за краты. Але я гатовы змагацца з рэжымам, і ўпэўнены, што яго можна зрынуць, не выводзячы людзей на вуліцы супраць узброеных да зубоў міліцыянтаў. Аднак, чытаючы праграмы шматлікіх апазіцыянераў, я не бачу той, якая сапраўды патрэбная нашай краіне, — я ўсё больш думаю пра тое, што нашыя апазіцыянеры імкнуцца толькі заняць трон Лукашэнкі.

У сына па-ранейшаму праблемы на працы з-за маёй гісторыі, але цяпер ім усё гэта лёгка зваліць на цяжкую эканамічную сітуацыю ў краіне. Цяпер мы з жонкай знаходзімся ў намётавым лагеры ў Нюрнбергу. Не магу назваць ўмовы добрымі, але ў абарону Нямеччыны хачу сказаць, што захапляюся гэтай краінай, якая пасля Другой сусветнай вайны дала прытулак столькім уцекачам», — заявіў Рубцоў.

***

Сёлета Юры Рубцоў быў вызвалены з-за кратаў паводле указу Аляксандра Лукашэнкі. Актывіст адбываў тэрмін у 2 гады за ўхіленне ад працы, якія атрымаў за тое, што на «хіміі» адмовіўся працаваць за мізэрны заробак. На «хімію» Юры Рубцоў патрапіў паводле суда за тое, што зняважыў суддзю, які судзіў яго напалову распранутага — міліцыянты сарвалі з Рубцова майку з надпісам «Лукашэнка сыходзь».

Каментары20

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →