Улада88

«Выбары-2016»: уся інфармацыя на гэты момант АНЛАЙН

Рэпартажы і інфармацыя, маніторынг сацыяльных сетак, весткі ад незалежных назіральнікаў — чытайце на NN.BY 11 верасня тут.

23:08

Апазіцыя перамагла на выбарчым участку ў Мінску

22:35

ЦВК: Яўка на выбарах склала 74,32%

22:33

Кандыдат ад Руху «За Свабоду» ў Дрыбіне Андрэй Юркоў перамог у асноўны дзень галасавання. Але ў датэрміновым саступіў 360 на 11

22:26

Член участковага выбаркама ў Мінску здала пасведчанне ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый

22:19

Як робіцца «яўка»: У цэнтры Барысава на надомным галасаванні за 420 хвілін прагаласавала 320 выбарцаў

22:13

Лябедзьку выдалілі з выбарчага ўчастка

21:51

За што выгналі з участка карэспандэнта «НН» ФОТАФАКТ

21:45

Клінтан, Фомачкін, Чыж і кілбасная баба — выніковы рэпартаж з участку, дзе галасаваў Лукашэнка

21:17

«Тут такая неразбярыха. На што вы будзеце глядзець?» — у Брэсце журналіста «НН» не пусцілі паназіраць за апрацоўкай пратаколаў

20:50

Незалежных назіральнікаў выгналі з участка, а школу замкнулі на ключ

20:05

Галасаванне на выбарах скончана, ідзе падлік галасоў

19:50

Карэспандэнт «НН» лічыць галасы на ідэальна сумленным участку ў Мінску. Што з гэтага атрымаецца?

19:40

«Лічыце, што я інтрыгую»: Ярмошына дапусціла сыход з пасады

19:29

19:19

«Хай Анісім намі кіруе, бо мы самі не ўмеем», — рэпартаж з акругі, дзе балатуецца намесніца Трусава 

19:10

Празрыстая беларуская скрыня для галасавання ФОТАФАКТ

18:25

На выбарчым участку ў Мінску дзеці спявалі «Простыя словы» Лявона Вольскага ВІДЭА

17:37

17:21

У Мінску ў школе з 4 выбарчымі ўчасткамі аб'яўлялі пажарную трывогу

16:54

16:41

16:36

Вынік на закрытым участку ў Мінску: перамог дырэктар «МАЗ», Янукевіч — трэці

16:24

Лукашэнка: Перастаньце жэрці

16:13

На выбарчым участку ў Мінску Дарта Вейдэра прымусілі зняць маску ВІДЭА

16:06

Тым часам у Расіі просяцца замуж за Пуціна:

16:05

16:04

Назіральнік Лагвінец паскардзіўся ў ЦВК на бясплатную раздачу паветраных шарыкаў на ўчастку, дзе камісію ўзначальвае бізнэсмэн Тапузідзіс

16:03

Ярмошына: Распешчаныя яны — мінскія выбаршчыкі

15:22

Яўка выбаршчыкаў на 14.00 па краіне перавысіла 52%

15:21

15:11

Старшыня ўчастковай камісіі — Губарэвічу: Прагаласавала за вас! Датэрмінова

15:09

Wiktor Szukielowicz: Фатаграфаваць — злачынства, а фальсіфікаваць — крутое дасягненне. Якія мілахі гэтыя людзі.

14:57

14:48

Віталь Рымашэўскі заявіў, што рыхтуе… арышт старшыні выбарчай камісіі

14:36

Ярмошына: Выбаршчыкі не маюць права рабіць фота на ўчастку для галасавання

14:26

І гэткі ж аншлаг — у Горках:

14:11

ЦВК: на 12.00 на парламенцкіх выбарах прагаласавала 42,3% выбаршчыкаў

13:55

У Баранавічах назіральнікі за выбарамі звярнуліся ў Следчы камітэт і пракуратуру

13:45

Кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: Тыя, хто не ідзе на выбары, падыгрываюць уладам

13:38

У Нью-Ёрку адбыўся мітынг пад лозунгам: «Ярмошыну пад суд!» з удзелам Зянона Пазняка ФОТА

13:16

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ устрымліваецца ад папярэдняй ацэнкі парламенцкіх выбараў у Беларусі

12:38

Новы сімвал дабрабыту: кілбасная баба на выбарчым участку ФОТАФАКТ

Такога мы раней не бачылі. Гэтая кампазіцыя з кілбасных вырабаў сустракала наведнікаў буфета на выбарчым участку № 509, дзе галасаваў Лукашэнка.

12:29

Дзе санкніжка? У Гродне назіральнікаў не пускаюць на ўчасткі ў бальніцы

12:21

Нашы карэспандэнты працуюць у Стаўпецкай акрузе, дзе балатуецца намесница старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім:

12:19

Народ весяліцца:

12:16

Ярмошына: агітацыя за байкот выбараў распальвае сацыяльную варожасць

11:56

Таццяна Караткевіч прагаласавала на выбарах за саму сябе і спадзяецца на справядлівы падлік галасоў

11:30

Не зарэгістраваны кандыдатам Алесь Лагвінец прыйшоў на ўчастак назіральнікам і прынёс вялікі аркуш ватманскай паперы, каб адзначаць яўку.

11:25

Жартуе рэдактар Еўрарадыё:

11:20

Назіральнікі кампаніі «Права выбару» зафіксавалі шматлікія выпадкі прымусу да датэрміновага галасавання

11:08

Лукашэнка галасаваў з сынам Мікалаем ФОТАФАКТ

11:01

У Сілічах скрыню з бюлетэнямі возяць на кані ФОТАФАКТ

10:54

У кватэру каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Артура Фінькевіча ломіцца міліцыя

10:45

Скідайце на nn@nn.by, праз форму для навін на сайце і ў сацыяльныя сеткі НН вашы навіны і паведамленні пра выбары, а таксама спасылкі на цікавае ў сацсетках.

10:29

Сайт ведамства Ярмошынай мае версіі англамоўную і для тых, хто слаба бачыць, але не мае беларускамоўнай версіі. 

10:16

У Палацы Рэспублікі пачаў працу інфармацыйны цэнтр ЦВК

10:07

Шакаладная Нацыяналка, крэмавая Беларусь і вышыванка паўсюль — буфет на Лукашэнкавым участку — ФОТЫ ТУТ

9:31

Стала вядома, колькі «прагаласавалі» датэрмінова

9:25

09:08

Карэспандэнту НН забаранілі фатаграфаваць на выбарчым участку, дзе будзе галасаваць Лукашэнка

«Вы заяўленая як пішучы журналіст, вось і не здымайце», — сказалі карэспандэнту НН асобы ў цывільным на выбарчым участку ва Універсітэце фізічнай культуры (пр.Пераможцаў, 105), дзе мае сёння галасаваць Аляксандр Лукашэнка. На падыходах да ўчастка заўважныя людзі з рацыямі. На прыступках універсітэта правяраюць тых, хто ідзе галасаваць, паведамляе карэспандэнт НН.

11 верасня, 08:50

Назіральнікі ў Магілёве: прыпіскі аб яўцы выбаршчыкаў вымяраюцца сотнямі на кожным участку 

10 верасня, 23:59

110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — праверце спіс пасля выбараў

10 верасня, 22:05

10 верасня, 13:05

Назіральнік у Мінску выявіў у празрыстай скрыні тоўсты і роўны стос дакінутых бюлетэняў

9 верасня па падліках Яраслава Навуменкі на ўчастак прыйшлі 42 выбаршчыкі. Пры агалошванні вынікаў галасавання пасля закрыцця ўчастка ў 19:00 камісія назвала іншую колькасць бюлетэняў — 228. Ізноў у скрыні для галасавання з'явіўся шчыльны стос бюлетэняў… Чытайце тут.

Фота Уладзя Грыдзіна, радыё «Свабода».

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла64

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць