Культура

Обер-гісторык Аляксандр Каваленя стаў акадэмікам

З першага разу яму гэта не ўдалося, але ён праявіў настойлівасць.

17 снежня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыліся выбары яе правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў. Усяго было абрана 19 першых і 16 другіх. Сярод новых акадэмікаў, як адзначаецца на сайце НАНБ, «аўтарытэтныя вучоныя, лідары навуковых кірункаў». Апублікаваны поўны іх спіс, у ім навукоўцы па самых розных дысцыплінах. 

Шырокай грамадскасці з іх найбольш вядомы, бадай, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, былы шматгадовы дырэктар Інстытута гісторыі Аляксандр Каваленя. Вядомасць яго, праўда, дастаткова спецыфічная: не як навукоўца, а як чалавека, які больш за паўтара дзесяцігоддзя з розных высокіх пасад рупліва праводзіць дзяржаўную палітыку ў гістарычнай сферы.

Мінулы раз праваліўся

Каваленя не раз адзначаўся адыёзнымі публічнымі выказваннямі і нясе непасрэдную адказнасць за вычышчэнне з Інстытута гісторыі супрацоўнікаў з крытычнымі адносна афіцыйнай ідэалогіі поглядамі.

Гэта была не першая яго спроба ўзняцца на найвышэйшую ў афіцыйнай навуцы вяршыню. На выбарах 4 гады таму ён спачатку на галасаванні па гуманітарным аддзяленні перамог свайго канкурэнта, гісторыка кампартыі Уладзіміра Бабкова, і выйшаў «у фінал», на пасяджэнне агульнаакадэмічнага сходу. Нечаканасці на гэтай стадыі здараюцца рэдка, але той раз акурат быў такі выпадак. Каваленя тады сенсацыйна не набраў патрэбнай колькасці галасоў і акадэмікам не стаў. 

Акадэмік з дзвюма кнігамі

Магчыма, перашкодзілі тады Каваленю слабыя рэальныя навуковыя дасягненні. Апошняя ягоная самастойна выдадзеная кніга, якую можна было б хоць бы ўмоўна лічыць навуковай манаграфіяй, выйшла ў 2001 годзе, пад назвай «Беларусь, 1939-1945 гг.: Война и политика». А акрамя яе, ён меў яшчэ толькі адну, выдадзеную ў 1999-м (яна ж і доктарская дысертацыя на тэму «Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі,1941—1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць»).

Іншыя ж «манаграфіі» Кавалені, якіх, калі верыць сайту НАНБ, налічваецца 21 — так званыя «калектыўныя», то-бок абагульняльныя зборнікі на розныя звычайна шырокія тэмы, дзе Каваленю належыць толькі нейкі раздзел (прытым не факт, што і ён напісаны індывідуальна, а не ў сааўтарстве). Фактычна гэта больш падобна на артыкул, чым на кнігу. 

За апошнія чатыры гады навуковага багажу ў Кавалені асабліва не дадалося. Нават акадэмічны сайт якія падаваў лічбы тады — раўнюсенька такія і цяпер. Новых самастойных манаграфій не з'явілася дакладна. Але кан'юнктура гэтым разам аказалася больш спрыяльная. 

Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі

Сенсацыя: акадэмікі пракацілі Каваленю

Якія навуковыя працы напісалі прэтэндэнты на званне акадэмікаў па спецыяльнасці «гісторыя Беларусі»

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць