Грамадства88

Што рабіць з катамі і сабакамі, калі гаспадароў забяруць на каранцін?

Усіх, хто кантактаваў з хворымі на каранавірус, медыкі звозяць на 14-дзённы каранцін у шпіталі. Хатні каранцін не прадугледжаны, а хуткая можа прыехаць па чалавека ў любы час. Як у такой сітуацыі быць гаспадарам катоў і сабак?

У Міністэрстве аховы здароўя парадаў на гэты конт не даюць і выключэнняў не робяць. «Жывёламі мы не займаемся», — коратка патлумачылі ў прэс-службе.

Фота Надзеі Бужан.

Стваральніца цэнтра па абароне жывёл «Анімалекс» Настасся Жаўрыд кажа, што выйсце толькі адно — загадзя прадумаць план дзеяння.

«Пажадана, каб было некалькі варыянтаў ператрымкі. Звычайна просяць сваякоў ці сяброў. Лепш пакідаць гадаванца дома, ва ўмовах, да якіх ён прывык. Але калі з катом гэта рэальна, хтосьці можа прыйсці і пакарміць, то з сабакам складаней. Мае сэнс хаця б з суседзямі дамовіцца, каб яны ключы перадалі таму, хто прыедзе даглядаць.

Тым, хто будзе забіраць сабаку на ператрымку, трэба ведаць, што сабака можа весці сябе не вельмі добра. Праз стрэс ён можа выць, драпацца», — папярэджвае Настасся Жаўрыд.

Калі давядзецца забіраць гадаванца на таксі, абавязкова трэба папярэджваць пра гэты нюанс пры замове. З маленькімі сабакамі звычайна няма праблем — іх можна пасадзіць на калені ці везці ў пераносцы. Вялікіх не ўсе гатовы пусціць у салон — усё залежыць ад кіроўцы і службы таксі.

Варыянтам можа быць і зоагасцініца. Але зноў жа, трэба папярэдне дамовіцца з кімсьці з блізкіх, каб гадаванца туды завезлі.

Настасся Жаўрыд кажа, што ў сувязі з каранцінам ужо былі выпадкі, калі кошкі прасядзелі дзень, замкнёнымі ў прыбіральні. Пасля іх забралі да сябе сябры тых, хто аказаўся ў шпіталі.

Не забывайцеся, што каранавірус не перадаецца праз хатніх гадаванцаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі16

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе29

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот4

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі16

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць