Генеральная пракуратура сёлета мае намер унесці прапановы па змяненні заканадаўства ў частцы ўзмацнення адказнасці за праявы экстрэмізму. Аб гэтым паведаміў журналістам генпракурор Андрэй Швед па выніках дакладу Лукашэнку, піша БелТА.
Прапановы па змене заканадаўства падрыхтаваны Генпракуратурай зыходзячы з даручэнняў, дадзеных Лукашэнкам у верасні 2020 года.
Папраўкі, па словах генпракурора, будуць тычыцца не толькі ўзмацнення адказнасці за экстрэмізм, а наогул «усяго блока заканадаўства, які тым ці іншым чынам будзе гарантаваць стабільнасць і грамадскую бяспеку ў нашай краіне».
У прыватнасці, Генпракуратура прапануе канкрэтызаваць пэўныя дзеянні і іх кваліфікацыю ў якасці экстрэмізму. «Узмацніць адказнасць, у тым ліку крымінальную, за праявы экстрэмізму і ўчыненне злачынстваў, звязаных з экстрэмізмам, і канкрэтызаваць у заканадаўстве крытэрыі, па якіх тыя ці іншыя дзеянні асоб будуць мець прыкметы экстрэмізму», — растлумачыў Андрэй Швед.
-
Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак
-
Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою
-
У Брэсцкай вобласці ўжо пачаліся лясныя пажары

Каментары