Грамадства

У Брэсцкай вобласці ўжо актывізаваліся кляшчы

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці з пачатку сакавіка пачалі актыўна з’яўляцца кляшчы. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах энтамолага Вольгі Попчавай, насякомыя актывізаваліся пасля таго, як растаў снег і пацяплела. Цяпер у прыродзе назіраецца даволі шмат кляшчоў. Пакуль што масавых укусаў людзей не адзначана, але зафіксаваныя асобныя выпадкі звароту па медыцынскую дапамогу. Першы такі выпадак у гэтым годзе быў 14 лютага ў жыхара Брэста. Мяркуецца, што кляшча ў дом мог прынесці кот на сваёй поўсці.

У Брэсцкай вобласці кляшчы сустракаюцца практычна паўсюль. Яны могуць пераносіць лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт. Гэтыя паразіты не любяць яркае сонца, таму, каб зменшыць іх колькасць, спецыялісты раяць прыбіраць смецце, рэгулярна касіць траву і забяспечваць добрае асвятленне тэрыторый. Каб пазбегнуць укусаў, рэкамендуецца карыстацца рэпелентамі, насіць закрытую вопратку і часта аглядаць сябе і адзін аднаго пасля знаходжання на прыродзе.

Каб зменшыць колькасць кляшчоў і папярэдзіць распаўсюджанне інфекцый, у вобласці праводзяць спецыяльную апрацоўку тэрыторый. Асабліва актыўныя прыродныя асяродкі кляшчавога энцэфаліту знаходзяцца ў Белавежскай пушчы (Камянецкі і Пружанскі раёны), у лясах Броннай гары ў Бярозаўскім раёне, у памежных з Украінай раёнах Маларыцкага раёна і ў Косаўскай зоне Івацэвіцкага раёна.

Спецыялісты таксама нагадваюць, што заразіцца кляшчавым энцэфалітам можна нават праз ужыванне сырога казінага малака, таму яго трэба абавязкова кіпяціць.

Калі чалавека ўкусіў кляшч, яго неабходна як мага хутчэй выдаліць самастойна або звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Пасля гэтага варта пракансультавацца з урачом, які можа прызначыць прафілактычнае лячэнне і назіранне. Найбольшы эфект ад лекаў дасягаецца, калі іх пачынаюць прымаць у першыя 72 гадзіны пасля ўкусу.

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу36

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу36

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць