Грамадства

Відэааператар Андрэй Фралоў выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту

Відэааператар Андрэй Фралоў каля 20.45 19 траўня выйшаў з Лідскага ІЧУ. Яго сустрэлі блізкія і калегі, паведамляе Hrodna.life.

Аўтамабіль Андрэя ўсё яшчэ знаходзіцца на штрафстаянцы — ідзе праверка. Тэхніку, акрамя флэшкарты, яму вярнулі. Сем сутак з 15 Андрэй правёў адзін у камеры. З перадачы яму прынялі толькі адзенне — іншае, па словах супрацоўнікаў, было «не паложана». Сем сутак Андрэй адмаўляўся ад ежы з-за ўмоў утрымання. Жонка відэааператара адзначыла, што ён схуднеў.

Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 траўня ў Бярозаўцы і змясцілі у Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Да суда ён знаходзіўся там. Суд над гродзенскім відэааператарам прайшоў 7 траўня ў Лідскім раённым судзе. Ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).

Андрэя Фралова судзілі па ч. 3 арт 23.5 (Незаконныя выраб або распаўсюд прадукцыі СМІ) і арт. 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы) КаАП. Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў. Гэта ён асудзіў актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка на пяць гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выпадкова перасяклася ў дарозе са спеваком Бі-2 ФОТАФАКТ14

Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас1

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней4

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць