Грамадства

«Бетонныя муры мяне загартавалі». Выйшаў на волю былы баец «Альфы» Уладзіслаў Навіцкі, які ў 2020-м падтрымаў народ

Як стала вядома «Нашай Ніве», пасля суду выйшаў на волю вядомы баец беларускага ММА Уладзіслаў Навіцкі. У канцы сакавіка яго затрымлівалі, следства і суд прайшлі хутка. Адметнасць гісторыі — раней Навіцкі служыў у «Альфе». 

Фота: інстаграм Навіцкага

Пры затрыманні Навіцкаму ставілі ў віну наяўнасць знаёмых, якія ваююць супраць расійскай арміі ва Украіне, а таксама ўдзел у акцыях супраць фальсіфікацый выбараў і тэрору. 

Чытайце таксама: У Мінску затрымалі байца ММА — ён быў у «Альфе» КДБ, але пасля выбараў пратэставаў і выступіў супраць вайны

Тады мы звярталі ўвагу на тонкі момант: у 2016-м Уладзіслаў выступаў на спаборніцтвах паміж спецпадраздзяленнямі як баец «Альфы» КДБ, а яго старыя таварышы, як мінімум двое на фота, Уладзімір Драч (другі справа) і Мікалай Русаў (першы злева) дагэтуль служаць у «Альфе».

Як стала вядома цяпер, Навіцкі выйшаў з СІЗА пасля суда, атрымаўшы 3 гады хатняй хіміі. 

У сваім інстаграме ён напісаў, што бетонныя муры яго загартавалі. 

Уладзіслаў нарадзіўся ў 1993 годзе ў Мінску. Прафесійную кар'еру баец пачаў у 2012 годзе, калі трэніраваўся ў спартыўным клубе «Акварыум». З тых часоў Навіцкі станавіўся неаднаразовым чэмпіёнам Беларусі па рукапашным баі і некалькі разоў выйграваў аналагічны турнір у краіне па ММА. Таксама на яго рахунку перамогі на рэспубліканскіх турнірах па грэплінгу і баявым самба.

Ёсць у кар'еры байца і міжнародныя ўзнагароды. Ён быў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы па ММА і браў бронзу на чэмпіянаце Еўропы па рукапашным баі. У сваёй кар'еры Уладзіслаў браў удзел у турнірах такіх прамоўшнаў, як MG, ACA, BCF.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку23

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе6

«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі22

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Крэмній Эл» у суседнім з Беларуссю Бранску6

Ціханоўская, магчыма, адзначыць Дзень Волі ў Кіеве14

Прыбытак Volkswagen упаў на 44%. Канцэрн скароціць 50 тысяч працоўных месцаў у Германіі21

Зяленскі: Структура расійскіх страт — 62% забітых і 38% параненых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць