Улада3333

Ад Вуса патрабуюць паказанняў на Статкевіча

«Я адказваю, што не бачыў, каб кандыдаты ў прэзідэнты бралі ўдзел у беспарадках».

4 лютага на чарговы допыт ў КДБ выклікалі былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, які застаецца падазраваным ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня.

У Дзьмітрыя Вуса тры тыдні таму нарадзіўся сын. Але мая размова з былым кандыдатам ў прэзыдэнты была не пра пялюшкі, а пра падзеі, якія рэгулярна адбываюцца зь ім пасьля 19 сьнежня: пра чарговы допыт ў КДБ. Дзьмітры Вус не хаваў, чаго дамагаліся ад яго сьледчыя.

«Будзем казаць шчыра: мяне шантажуюць, каб я абвінаваціў Статкевіча ў арганізацыі беспарадкаў 19 сьнежня.
Я адказваю, што ня бачыў, каб кандыдаты ў прэзыдэнты бралі ўдзел у беспарадках. Гэта ўсё было зроблена спэцслужбамі. Але яны зноў падводзілі да таго, каб казаў, што Статкевіч ды іншыя кандыдаты ў прэзыдэнты наўмысна арганізоўвалі беспарадкі. І што я ведаў, што так будзе.
Я зноў ім кажу, што ня бачыў, як кандыдаты бралі удзел, пакуль заставаўся на плошчы.
А потым сышоў. Не, кажуць, вы ведалі».

Кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса арыштавалі ноччу 20 сьнежня і два дні трымалі у ізалятары КДБ, адкуль вызвалілі пад падпіску пра нявыезд. Дагэтуль у спадара Вуса статус падазраванага ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Абвінавачаньне яму ня выставілі і сёньня.

Чаму менавіта пра Статкевіча найбольш распытваюць у Дзьмітрыя Вуса? Былы кандыдат тлумачыць гэта тым, што частка ягонай групы падтрымкі зьбірала подпісы і за Статкевіча, а таксама яны разам езьдзілі па краіне падчас перадвыбарчай кампаніі.

Дзьмітры Вус — прадпрымальнік. Ён займаецца выдавецкім бізнэсам.

Былы кандыдат кажа, што ягоны бізнэс таксама стаў прадметам размовы.

«Пыталіся пра маё прадпрыемства, казалі, што калі мяне пасадзяць, то прадпрыемства празь месяц разваліцца.

Чаго, маўляў, тут сядзіце, зьяжджайце ў Афрыку. Чамусьці раілі мне ехаць ў Самалі. Я адказваў, што тут мая радзіма, мае карані і нікуды я ехаць не зьбіраюся».

«Трэба, каб гэтае беззаконьне скончылася, каб адчапіліся ад кандыдатаў.
А тых, хто там біў шкло, пра іх жа вядома, іх па тэлебачаньні паказвалі. Я сьледчым кажу: «Паглядзіце, там жа вашы супрацоўнікі і білі гэтыя вокны, таму самі іх і дапытвайце». Сьмяюцца, усьміхаюцца».

У Вуса гэта быў чацьвёрты допыт у КДБ. На новы допыт прадпрымальніку трэба прыйсьці ў аўторак, 8 лютага.

Зь дзесяці кандыдатаў у прэзыдэнты, якія удзельнічалі ў сьнежаньскіх выбарах, сьледчыя не цікавяцца Аляксандрам Лукашэнкам, Віктарам Цярэшчанкам і Яраславам Раманчуком. У статусе падазраваных па справе 19 сьнежня праходзяць Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Вус. Яшчэ 5 экс-кандыдатаў лічацца абвінавачванымі ва ўдзеле у масавых непарадках. Зь іх на волі Віталь Рымашэўскі , але пад падпіскай пра нявыезд. Уладзімер Някляеў — пад хатнім арыштам. У турме КДБ трымаюць Алеся Міхалевіча, Міколу Статкевіча і Андрэя Саньнікава.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць