Улада7070

Калякін пра Мемарандум БНР: «Ён мае антырасійскі характар»

22 лістапада Бюро ЦК «Справядлівага свету» на сваім пасяджэнні адмовілася падпісваць Мемарандум аб абароне незалежнасці, які быў прапанаваны Радай БНР 3 лістапада ў Вільні.

«Прынялі рашэнне ў немэтазгоднасці падпісання Мемарандума, нягледзячы на прывабныя моманты, дакумент супярэчыць праграме «Справядлівага свету», — так гучыць афіцыйнае рашэнне.

Сяргей Калякін пагадзіўся растлумачыць гэткае рашэнне.

«На наш погляд, Мемарандум носіць антырасійскі характар, што непрымальна. „Справядлівы свет“ выступае за развіццё адносін з Расіяй, за інтэграцыю паміж краінамі. А такі дакумент гэтаму будзе шкодзіць, і не сёння, а ў будучыні».

Па-другое, партыя «не прызнае Раду БНР як сімвал, ці гарант нашай незалежнасці». «Ёсць гістарычны факт, што ў 1925 годзе Рада БНР прыняла рашэнне аб самаропуску, — кажа сп. Калякін. — Пазнейшыя ўтварэнні не маюць нічога агульнага з той Радай, што была створаная ў 1918 годзе».

Пры гэтым Калякін кажа, што «нармальна ставіцца да грамадскай арганізацыі, якую сёння ўзначальвае Івонка Сурвіла».

Па-трэцяе, Калякін сказаў, што не прымае стварэння цэнтраў сілы за мяжой. «Мы лічым, што змаганне павінна праводзіцца ў Беларусі, а не за яе межамі».

Па-чацвёртае. «Нас не задавальняюць некаторыя падпісанты гэтага Мемарандума. Яны рашаюць свае палітычныя задачы».
Расшыфраваць гэтыя словы лідар «Справядлівага свету» адмовіўся.

«Пры гэтым, напрыклад, пункты 1 і 4 Мемарандума мы цалкам падтрымліваем», — кажа Калякін.

Раней Мемарандум БНР таксама адмовіўся падпісаць Андрэй Саннікаў з «Еўрапейскай Беларусі».

Падпісалі: Уладзімір Барадач, Аргкамітэт «Рады нацыянальнага адраджэння», Вінцук Вячорка, Аргкамітэт «Беларускага Руху», Аляксандр Дабравольскі, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Мікалай Дземідзенка, «Малады Фронт», Вольга Карач, ГК «Наш Дом», Уладзімір Колас, Рада беларускай інтэлігенцыі, Аляксандр Мілінкевіч, «Рух «За Свабоду», Станіслаў Шушкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Янукевіч Аляксей, Партыя БНФ, Уладзімір Някляеў, кампанія «Гавары праўду», Зянон Пазняк, Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, Віталь Рымашэўскі, Аргкамітэт партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Вячаслаў Сіўчык, Рух салідарнасці «Разам», ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Івонка Сурвіла.

Каментары70

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў1

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць5

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў1

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць