Архіў

Гульня ў чужыя гульні

У аўтобусе пачуў, як падлеткі абмяркоўвалі кампутарную гульню. Адзін павучаў другога, як правільна наступаць, якое войска ствараць і як «зарабляць» на яго патрэбы грошы. Гаворка ішла аб расейскай гульні пра выгнаньне шляхты з Масквы ў 1612 г. Гэтак беларускія дзеці ратуюць расейцаў ад войска сваіх продкаў, узначальваючы апалчэньне Мініна й Пажарскага, трымаюць у аблозе Крэмль з «польскімі акупантамі». Памятаецца, гульню «Вольфэнштайн» з этычных меркаваньняў ніколі не прадавалі ў Нямеччыне, бо як гэта нямецкія дзеткі будуць страляць па фашыстоўскіх салдатах — сваіх дзядках?

Беларусам гэткія прынцыпы невядомыя, як зрэшты і гісторыя Бацькаўшчыны. Толькі адзін раз мне пашчасьціла згуляць «за сваіх»: у расейскай «Казакі: апошні довад каралёў» ёсьць кампанія за «палякаў», дзе трэба выратаваць Эўропу ад турэцкай экспансіі. Гэткая імправізаваная Хоцінская бітва. Хоць ніякай гістарычнай сапраўднасьці няма — ствараеш войска, адбіваеш турэцкія атрады ды атакуеш мусульманскія паселішчы. З гэткім жа посьпехам стваральнікі гульні маглі б замяніць палякаў на расейскі спэцназ ці амэрыканскіх рэйнджараў. Можна згуляць за Польшчу ў кампаніі «Гонар шляхціча» — сутычкі з швэдамі й туркамі. Але на тым жа дыску можна паваяваць і за казакаў у «вызвольнай вайне ад польскага прыгнёту». Адзіная беларуская гульня, якую я бачыў і ў якую гуляў, — гэта просьценькая «Менск», напісаная пры канцы 1990-х беларускімі аматарамі.

Беларускія кампутаршчыкі зьяжджаюць за межы краіны ды працуюць на расейскія й амэрыканскія фірмы. Паводле аднаго такога праграміста, праца над добрым прадуктам цягнецца амаль год.

Хай сабе ня можам з-за нястачы грошай рабіць гульні, дык маглі б рабіць пераклады на беларускую мову чужых гульняў. Але калі гэтага ня робіцца, значыць, вытворцы ня бачаць патрэбы. Згадваецца кампанія па беларусізацыі мабільных апэратараў. МТС пад ціскам зрабілі беларускую вэрсію. Яна слаба абнаўляецца, а зьмешчаная там інфармацыя тычыць 20% расейскай вэрсіі. А мы, задаволеныя, супакоіліся… Значыць, так гэта беларусізацыя нам была патрэбная. Ці пра зьбеларушваньне мабілак колькі было размоваў, але якаснага перакладу гэтак і не стварылі ды не разаслалі па вытворцах.

Беларусы знаходзяцца на задворках цывілізаванага сьвету. Нават курды, што ня маюць дзяржавы, у тэхнічным прагрэсе пайшлі далей. Колькі год глядзяць два свае спадарожнікавыя тэлеканалы, купляюць кампутарныя праграмы на роднай мове. Нават дублююць тытры на DVD… Бо кожны курд дзесяціну сваіх прыбыткаў аддае на нацыянальную справу.

Нам застаецца толькі й ганарыцца крэмніевай далінаю ды дасягненьнямі беларускай навукі, гуляючы ў цацкі суседзяў ды ўсталёўваючы на мабілках расейскую ці ангельскую мовы.

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў9

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць12

Партыі сябра Лукашэнкі не хапіла каля 160 галасоў з усёй Арменіі, каб трапіць у парламент2

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія1

Ордэн за перайменаванне палка УПА: прэзідэнт Польшчы даў Зяленскаму некалькі дзён на вырашэнне канфлікту53

Так рэцэптаў беларускіх страў яшчэ ніхто не здымаў ВІДЭА12

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць