Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

На вакзале з грузінам выпадкова пазнаёміўся — прыехаў з Масквы ў Хэльсынкі сыр купляць. 600 тон для пачатку. На фірме «Valio» яму сказалі: «У нас прадстаўніцтва ў Маскве — празь яго і купляйце».

Ён ашаломлены. «Слухай, дурдом! Я ім наўпрост жывыя грошы прапаную, а яны мяне сплаўляюць!.. Кажуць: мы не парушаем дамоўленасьці! Якія дамоўленасьці, калі жывыя грошы?..»

З такога гора пайшлі ў рэстаран. Афіцыянт гарэлку кілішкамі стаў насіць. Трыццаць грамаў у кілішку за пяць эўра. Пляшка абышлася, як білет да Масквы.

Зь яшчэ большага гора грузін захацеў станцаваць лезгінку. Аркестар — піяніст, кантрабасіст і ўдарнік… Яны не зразумелі нават, чаго ён хоча.

Вярнуліся на вакзал, выпілі ў бары піва. Грузін, як я ні супакойваў яго, расстройваўся ўшчэнт. «Слухай, няхай сыр не захацелі прадаць… Але не сыграць лезгінку?..»

Ён быў жывейшы за свае жывыя грошы… І раптам падумалася: колькі ж разоў слухаў я рэстаранную, заказаную аркестру, лезгінку? Сто, дзьвесьце, трыста?.. Ва ўсіх рэстаранах ад Берасьця да Хабараўску. А хто-небудзь, дзе-небудзь, калі-небудзь лявоніху заказаў?..

Наўрад ці. Я ня чуў.

* * *

Ідзём са Стасем у кнігарню, каб купіць яму якую-небудзь фінскую кнігу — ён ужо чытае трохі па-фінску, але толькі тое, што цікава. У кнігарні на стэндзе новых выданьняў стаіць сэрыйны томік Агаты Крысьці зь невядомай мне назвай: «Нікому не ўдалося ўратавацца». Бяром, каб паглядзець, а гэта «Дзесяць мурынчыкаў». Гаспадар кнігарні тлумачыць, што назва перакладзена ў адпаведнасьці з законам супроць расавай дыскрымінацыі. «Раней у нас, — кажа, — цукеркі былі, якія называліся «Пацалунак нэгра», цяпер яны проста «Пацалунак».

Я пытаюся:

— А чаму раман «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава стаў раманам «Сатана зьявіўся ў Маскве?» Гаспадар сьмяецца, ён з гумарам: «Расейцаў закон супроць дыскрымінацыі не датычыць».

* * *

Восень 2004 году… Пад канец фінскага жыцьця праехаў на пачатку верасьня ўсю Фінляндыю з поўдня на поўнач — праз Тампэрэ, Ювэскюль, Оўлу, Раваніемі, Муонія, Кілпісьярві — да Тромсё ў Нарвэгіі. Самае нечаканае ў дарозе — зялёная даліна ў гарах уздоўж нарвэскіх фіёрдаў Ледавітага акіяну. Пасля пустой тундры Ляпляндыі перакочваеш за Кілпісьярві перавал — і раптам такое… Палі, гароды, выганы — толькі што вінаград не расьце. Вось табе і поўнач… Хоць і павявае ўжо сіберам — і паўночная ноч на падыходзе.

Нарвэгія — адзіная краіна ў сёньняшнім сьвеце, якая ня мае замежнага доўгу. Калі б толькі наяўныя грошы, якія там ёсьць, падзяліць на ўсіх нарвэжцаў зь дзецьмі ўключна, дык на кожнага б выйшла па сем мільёнаў эўра.

Краіна ня проста выглядае багата — яна багата жыве. Куфаль піва ў Тромсё каштуе амаль столькі ж, колькі ў Хэльсынкі паўлітэрак гарэлкі. У барах ня надта пасядзіш… Таму сеў я на беразе Ледавітага акіяну і — ад няма чаго выпіць — стаў капаць на берагавой лініі ямку. Далані на тры ў шырыню і даўжыню. Выкапаў і пайшоў, а ямку заліла вада.

Нібыта нічога ня сталася… Калі не лічыць таго, што павялічыў я паверхню Паўночнага Ледавітага акіяну. Далані на тры ў даўжыню і ў шырыню…

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль6

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ3

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль6

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць