Архіў

«Можна доўга спрачацца аб гісторыі…»

Гледзячы канцэрт 7 лістапада, я падумаў: «Што б зрабіў з гэтай кампаніяй Паўка Карчагін, калі б хворы і паранены, бяз вока, проста з поля бою трапіў на гэты канцэрт АНТ…»

Вось ужо каторы год 2 лістапада, на Дзяды, сотні тысяч беларусаў, замест таго каб памінаць сваіх продкаў, сядзяць на працы. Затое празь пяць дзён мы, апошнія ў Эўропе, мелі ўнікальную магчымасьць свабодна адсьвяткаваць дзень 7 лістапада, які замацаваўся ў памяці некалькіх пакаленьняў як «чырвоны дзень календара». Як тут не прыгадаць словы аднаго п’янага маладзёна ў тралейбусе: «Менавіта «Аўрора» зрабіла нас такімі, якія мы ёсьць».

Сьвяткаваньне прайшло як звычайна. На вуліцах павесілі выцьвілыя сьцягі, па радыё выступілі спэцыялісты па гісторыі, якія расказалі аб унікальнасьці падзеі. Навінкаю стаў сьвяточны канцэрт, паказаны па АНТ.

На арганізацыю яго былі кінуты ўсе сілы маладой беларускай папсы, што на новы лад павінны былі перасьпяваць песьні рэвалюцыйнай эпохі. На сцэне перад гледачамі прайшоў паноптыкум піянэраў, камсамольцаў, калгасьнікаў, камісараў і камісарак, якія вылузваліся са скуры, каб як мага больш рэалістычна адлюстраваць «гераізм грамадзянскай вайны і першых гадоў савецкага будаўніцтва».

Але каму патрэбна такое сьвяткаваньне, што сымбалізуе, напрыклад, выкананьне групай «Топлес» песьні «Вот кто-то с горочки спустился» ў рэпаўскіх матывах або паўголыя дзеўкі, якія ў будзёнаўках скачуць па сцэне пад гукі ледзь не «Інтэрнацыяналу»? Дзе галасы вэтэранаў, якія, здавалася б, павінны былі абурыцца і сказаць: «Мы не дазволім!»?

Адказ просты: улады праводзяць у жыцьцё эрзац-ідэалёгію, якая, па сутнасьці, зьяўляецца формай старой камуністычнай ідэалёгіі. Менавіта формай, паколькі былыя агітатары з таварыства «Веды», якія цяпер кіруюць краінай, ужо ў пару сваёй маладосьці не ўяўлялі змаганьня за справядлівае камуністычнае грамадзтва, у якое верылі многія, хто загінуў у 1930-х пад сталінскай сякерай. Цяпер яны ахвяруюць ня толькі зьместам, але і формай. Выродлівае спалучэньне папсы, шансону і сацрэалізму пасаджана на тачанку толькі дзеля таго, каб прыцягнуць увагу маладзейшага пакаленьня беларусаў.

Такая ідэалёгія непазьбежна памрэ, гэта толькі справа часу. Яе ўжо, уласна, няма. Найгоршае, аднак, тое, што яна ўяўляе небясьпеку для разьвіцьця беларусаў як эўрапейскай нацыі. Мала таго што на другі плян ізноў адсоўваецца беларушчына, але й усялякая рэальнасьць падмяняецца нейкай квазірэальнасьцю, дзе рэпэры ходзяць у будзёнаўках, салдаты часоў Другой сусьветнай танчаць хіп-хоп, а калгасьніца ператвараецца ў стрыптызэрку.

У больш прыстойным, прынамсі маральна, яшчэ савецкім стылі на гэтым канцэрце прагучала толькі выступленьне Мікалая Скорыкава. «Ты только будь, пожалуйста, со мной, товарищ правда», — сьпяваў ён.

Нядаўна мне трапіла ў рукі кніга ўспамінаў пра Мікалая Астроўскага: «Астроўскі вернецца да нас як прыклад чалавечай мужнасьці і адданасьці сваім ідэалам». Гледзячы канцэрт 7 лістапада, я ўспомніў гэтыя словы і падумаў: «Што б зрабіў з гэтай кампаніяй Паўка Карчагін, калі б хворы і паранены, бяз вока, проста з поля бою трапіў на гэтае мерапрыемства?..»

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць