Улада

Дырэктар Жлобінскага мэталюргічнага поўны аптымізму

«Мы маем добрую кан’юктуру на Захадзе і пакуль ня бачым патрэбы пераарыентацыі на Ўсход. Пераход да сусьветных цэнаў на энэрганосьбіты будзе толькі на карысьць айчынным вытворцам. Годзе жыць на халяву, мы ня горшыя за Захад, які даўно працуе ў такіх умовах».

«Мы маем добрую кан’юктуру на Захадзе і пакуль ня бачым патрэбы пераарыентацыі на Ўсход. Пераход да сусьветных цэнаў на энэрганосьбіты будзе толькі на карысьць айчынным вытворцам. Годзе жыць на халяву, мы ня горшыя за Захад, які даўно працуе ў такіх умовах».

Прадукцыя, якую маюць выпусьціць да зімы, ужо раскупленая наперад.

Комплекс гарачакатаных бясшвовых трубаў на базе Беларускага мэталюргічнага заводу пабудавалі менш, чым за два гады. Гэта ўдвая хутчэй, чым у Кітаі, паведаміў генэральны дырэктар вытворчага аб’яднаньня Мікалай Андрыянаў на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай Дню мэталюрга.

Дзеля гэтага з дазволу Саўміну давялося весьці паралельна праектаваньне, узьвядзеньне комплексу і мантажаваньне абсталяваньня. Праект каштаваў $270 млн. 80% абсталяваньня імпартавана зь Нямеччыны. Заплянаваная магутнасьць вытворчасьці – да 250 тыс. тон трубаў у год.

Попыт на новую прадукцыю БМЗ высокі: трубы, якую маюць вырабіць да зімы, ужо раскупленыя наперад. Гэта дазволіць скараціць тэрмін акупальнасьці праекту на год. 88% адсоткаў трубаў прададуць за мяжу, зь іх толькі 26% у Расею.

Паводле кіраўніка аб’яднаньня, кіраўніцтва расейскай Аб’яднанай трубнай кампаніі наведалася ў Жлобін і па выніках візыту прапанавала сваё пасярэдніцтва ў продажы беларускай прадукцыі, аднак атрымала адмову. «Мы маем добрую кан’юктуру на заходнім рынку і пакуль ня бачым патрэбы пераарыентацыі на Ўсход» – падкрэсьліў М.Андрыянаў. Новы комплекс мае забясьпечыць каля 5% сусьветнага попыту на бясшвовыя трубы. Такая прадукцыя запатрабаваная ў нафтахімічнай, машынабудаўнічай прамысловасьці, у камунальнай гаспадарцы.

У ходзе прэс-канфэрэнцыі кіраўнік БМЗ падзякаваў прэзыдэнту за «мудрае рашэньне аб’яднаць мэталюргічныя прадпрыемствы Беларусі ў адзін комплекс». Ад студзеня 2006 г. Вытворчае аб’яднаньне «Беларускі мэталюргічны завод» злучыла ў сабе РУП «Беларускі мэталюргічны завод» (Жлобін), ААТ «Магілёўскі мэталюргічны завод», РУП «Рэчыцкі завод мэталавырабаў», ААТ «Завод швейных машынаў» (Ворша). Па словах кіраўніка аб’яднаньня М. Андрыянава, такое гуртаваньне дала за паўтара году сумеснай дзейнасьці $12,5 мільёнаў дадатковага прыбытку.

У 2006 г. назіраўся рост вытворчасьці ў памеры 15% у параўнаньні з 2005 г. Супольна было выпушчана прадукцыі на $1,17 млрд, зь іх на жлобінскі завод прыпала $1,08 млрд, на рэчыцкі $60 млн і на магілёўскі $30 млн. Па выніках 2007 г. плянуецца выраб прадукцыі на суму $1,5 млрд, зь якіх $1,4 млрд складзе доля жлобінскага БМЗ.

Цягам першага паўгодзьдзя бягучага году рост экспарту прадукцыі склаў 141%, аб’ём продажаў вырас на 48%, прыбытак ад рэалізацыі вырас удвая, чысты прыбытак – утрая.

Прыбытак на аднаго працаўніка прадпрыемства складае каля $120 тысячаў. На сёньня, напрыклад, Рэчыцкі завод мэталавырабаў выпускае аб’ём прадукцыі параўнальны з аб’ёмам 16 аналягічных расейскіх прадпрыемстваў і ўтрая больш, чым усе ўкраінскія канкурэнты.

Сярод крытэраў посьпеху прадпрыемства на тле істотнага падаражаньня энэргарэсурсаў, гендырэктар БМЗ назваў спрыяльную каньюктуру на сусьветных рынках (між іншым, вайна ў Іраку прынесла дадатковы прыбытак ў памеры 600 тыс. эўра), міжнародны аўтарытэт, якасьць прадукцыі беларускіх вытворцаў. «Мы прадаем сваю прадукцыю даражэй, чым расейцы, ці ўкраінцы дзякуючы вядомасьці нашага брэнду» – паведаміў ён. Наладжаныя кантакты Жлобінскага мэталюргічнага заводу напоўніцу выкарыстоўваюцца цяпер і магілёўскімі і рэчыцкімі вытворцамі. Галоўнымі канкурэнтамі Мікалай Андрыянаў назваў кітайцаў, якія, на яго думку, працуюць лепш за эўрапэйцаў.

У Расеі самы «малады» мэталюргічны завод адчынілі 30 гадоў таму, адзначыў ён. Гендырэктар падкрэсьліў, што хуткі пераход да сусьветных цэнаў на энэрганосьбіты будзе толькі на карысьць айчынным вытворцам: «Годзе жыць на халяву, мы ня горшыя за Захад, які даўно працуе ў такіх умовах».

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць