Улада66

Лукашэнка зладзіў нараду па экспарце калію: рынкі перапоўнены, цэны падаюць

Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі па вытворчасці і экспарту мінеральных угнаенняў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытанні рэалізацыі калійных угнаенняў на экспарт.

«Мяне інфармуюць аб тым, што быццам бы рынкі сёння перапоўнены, падаюць цэны, і вытворцы зніжаюць вытворчасць. Не ведаю, як іншыя вытворцы, але наш сапраўды зніжае вытворчасць, нягледзячы на вялікі запас вытворчых магутнасцей», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць з удзельнікамі нарады фундаментальнае пытанне — здабычы ў краіне калійных, вытворчасці фосфарных і азотных угнаенняў.
«Мы з вамі вельмі шмат гаварылі аб вытворчасці змешаных угнаенняў. Як тут у нас вырашаюцца пытанні? Прадаваць угнаенні добра, але яшчэ лепш прадаваць змешаныя або комплексныя ўгнаенні, гэта зусім іншая цана і іншая справа», — сказаў Прэзідэнт. «Мы аб гэтым ўжо даўно гаварылі, і ва ўрадзе недзе пыляцца чарговы раз гэтыя планы», — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, як ідуць справы па будаўніцтве магутнасцей па змешванні калійных, азотных і фосфарных угнаенняў. Акрамя таго, ён пацікавіўся станам справы ў Беларускай калійнай кампаніі, як ідзе вытворчасць і рэалізацыя ўгнаенняў.

«Хацеў бы пачуць, як ідуць справы на калійным рынку, таксама з нашымі галоўнымі расійскімі партнёрамі, ці дамовіліся, і калі дамовіліся, што вы плануеце зрабіць у перспектыве?» — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў: «Хачу перасцерагчы ад трафарэтных разважанняў, якія мне вельмі добра вядомы. Гэта чыста беларускі менталітэт: як бы не ступіць лішні раз, каб не праваліцца, а раптам абваліцца — гаданні на кафейнай гушчы ў гэтым кабінеце не патрэбны. Мне патрэбны канкрэтныя прапановы».

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць