Музыка33

Памёр Раві Шанкар — чалавек, які пазнаёміў Захад з індыйскай музыкай

Яму было 92 гады.

Учора ў 92 гады ў больніцы горада Сан-Дыега (штат Каліфорнія, ЗША) пайшоў з жыцця віртуоз сітара і адна з «іконаў» сучаснай музыкі Раві Шанкар. Менавіта Шанкар стаў тым чалавекам, які пазнаёміў масавую культуру Захаду з індыйскай музыкай.

Раві Шанкар са сваёй дачкой Анушкай Шанкар

Раві Шанкар нарадзіўся 7 кастрычніка 1920 года ў тады яшчэ брытанскай Індыі. Іграць на традыцыйных музычных інструментах ён пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Падчас еўрапейскіх гастроляў з музычнай і танцавальнай групай Раві Шанкар пазнаёміўся з заходнімі традыцыямі і культурай.

Раві Шанкар вучыць Джорджа Харысана граць на сітары

У 1960-я сітарная музыка Раві Шанкара захапіла гурт The Yardbirds, які выкарыстаў сітар у сваіх запісах. Але сусветную папулярнасць Раві Шанкару прынесла знаёмства з гітарыстам гурту The Beatles Джорджам Харысанам. Харысан вельмі ўпадабаў сітар, а потым і індыйскую культуру: пачаў займацца ёгай, цікавіўся індуізмам ды містыцызмам. Сітар можна пачуць у песне The Beatles Norwegian Wood (The Bird Has Flown) з альбома Rubber Soul. Пазней Раві Шанкар стаў настаўнакім Харысана па сітары. У 1969 годзе Шанкар выступіў на культавым фестывале «Вудстак».

Раві Шанкар на фестывалі «Вудстак»

Раві Шанкар быў не толькі выдатным выканаўцам, але і кампазітарам. Шанкар таксама выкладаў мастацтва індыйскай класічнай музыкі ва ўніверсітэтах па ўсім свеце. Раві Шанкар з’яўляецца пачэсным членам Амерыканскай акадэміі мастацтва і літаратуры і членам Міжнароднай трыбуны кампазітараў ААН. Захад ацаніў творчасць Шанкара ў тры прэміі «Грэмі», Індыя ж узнагародзіла славутага грамадзяніна ўсімі вышэйшымі дзяржаўнымі ордэнамі. У сераду абедзве палаты індыйскага парламента пачалі паседжанні з хвіліны маўчання ў знак жалобы па Раві Шанкару.

Песня The Beatles Norwegian Wood (The Bird Has Flown), у якой Джордж Харысан выкарыстаў сітар

Але Раві Шанкар яшчэ доўга будзе жыць як ва ўсходняй, так і ў заходняй музыцы: праз яго ўплыў музычныія калектывы па ўсім свеце дагэтуль прыўносяць гукі незвычайных індыйскіх інструментаў у сваю творчасць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа4

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць