Усяго патроху

Сям’я

У Гомелi асудзiлi групу рэкецiраў, якая складалася з членаў адной сям’i.

У Гомелi асудзiлi групу рэкецiраў, якая складалася з членаў адной сям’i.

Сапраўдную сямейную «брыгаду», якая павiнна была шчыраваць на злачыннай нiве, арганiзаваў жыхар Гомеля Юрый Карнееў. Прычым сам «пахан» знаходзiўся за кратамi...

Як паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Кацярына Самусенкава-Шэлегава, Юрый Карнееў трапiў у поле зроку праваахоўных органаў некалькi гадоў таму. Паводле звестак Мiнiстэрства ўнутраных спраў, свае аферы ён распачаў яшчэ ў вераснi 2004 года. З’яўляючыся на той час прадстаўнiком заснавальнiка фiрмы «Дэлтабуд», сумесна з кiраўнiкамi iншых прыватных прадпрыемстваў, Юрый Карнееў падманным шляхам завалодаў сродкамi РУП ВА «Беларуськалiй» i Салiгорскага гарвыканкама. У прыватнасцi, выкарыстоўваючы фальшывыя дакументы на набыццё будматэрыялаў, махiнатар разам са сваiмi хаўруснiкамi прысвоiў больш за 116 мiльёнаў рублёў. Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi (УБЭЗ) МУС Беларусi выявiлi i затрымалi прайдзiсвета. Аднак, нават знаходзячыся ў мiнскiм следчым iзалятары, Карнееў працягваў выношваць злачынныя планы. Ён вырашыў стварыць банду рэкецiраў на базе сваёй сям’i. Дакладныя iнструкцыi, у якiх быў пазначаны план злачыннай дзейнасцi, звесткi пра будучыя ахвяры i нават указанне, якiм чынам распараджацца атрыманымi шляхам вымагання грашыма, ён запiсаў на паперы i перадаў сукамернiку, якi павiнен быў неўзабаве выйсцi на волю. Пасля вызвалення са следчага iзалятара былы таварыш па няшчасцю сустрэўся з жонкай Карнеева i тая, атрымаўшы iнструкцыi, адразу пачала iх ажыццяўляць. Разам з сынам i свёкрам яна сфармiравала «брыгаду» рэкецiраў. Праўда, члены сямейнай банды ўзялi на сябе толькi падрыхтоўчую працу. Непасрэдна вымаганнем павiнен быў займацца той самы «кур’ер», якi прынёс з СIЗА iнструкцыi ад Юрыя Карнеева. Колiшняга сукамернiка «пахана» ўзброiлi да зубоў. У ягоным арсенале апынулiся 2 газавыя пiсталеты, самазарадная паляўнiчая стрэльба, рэвальвер i 39 тратылавых шашак. Менавiта з дапамогай гэтай зброi i выбуховых рэчываў «кур’ер» павiнен быў запалохаць да смерцi заможных гамяльчан i прымусiць iх раскашэлiцца. Злачынны «штаб» ужо склаў спiс будучых ахвяраў i нават падлiчыў «прыбытак» ад рэкецiрскай дзейнасцi: бандыты меркавалi сабраць данiну ў памеры больш за 320 тысяч долараў. Аднак дзякуючы прафесiяналiзму супрацоўнiкаў УБЭЗ Мiнiстэрства ўнутраных спраў гэтыя злачынныя планы не ажыццявiлiся. Сямейную банду своечасова выявiлi i ўсiх рэкецiраў змясцiлi за краты. А нядаўна адбыўся суд над усёй злачыннай чацвёркай. Юрыя Карнеева суд Навабелiцкага раёна Гомеля прыгаварыў да 14 гадоў пазбаўлення волi, яго жонка правядзе за кратамi 6 гадоў. Бацька Юрыя Карнеева i сын атрымалi адпаведна 3 гады пазбаўлення волi ўмоўна i 5 гадоў абмежавання волi.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць