Здарэнні11

Ураджэнец Узбекістана вербаваў беларусак для працы прастытуткамі ў Маскве з поўным сацпакетам

Выхадзец з Узбекістана В. быў зарэгістраваны ў Дрыбінскім раёне, але апошнія гады жыў у Маскоўскай вобласці.
Працаваў на будоўлі.

Як патлумачыла старшы памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Магілёва Святлана Крывашэіна, В. прыехаў у Магілёў нібыта да сваякоў. Па Інтэрнэце на адным з сайтаў знаёмстваў завёў перапіску з магіляўчанкай. Тая пісала, што гатовая сустрэцца з мужчынам за грошы. Прысвоіўшы сабе нік «Азалачу», В. уступіў з дзяўчынай у віртуальны, а потым і ў рэальны кантакт. Яны сустрэліся ў кафэ, куды дама прыйшла па яго просьбе з сяброўкамі.

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Ірына Цяплова распавяла, што В. прапаноўваў магіляўчанкам занятак прастытуцыяй у Маскве, высокія заробкі і нават поўны сацпакет (да прыкладу, медыцынскае абслугоўванне на бясплатнай аснове).
Дзяўчаты ўзялі час на роздум і… адправіліся ў міліцыю. Далей яны дзейнічалі пад кіраўніцтвам аператыўнікаў. В. ўзялі ў аўтамабілі, куды ён пасадзіў магіляўчанак і павёз да месцаў казачных заробкаў. У матэрыялах справы адзначаецца, што ён раіў дзяўчатам нічога не браць у дарогу, акрамя ніжняй бялізны і касметыкі.

Па прысудзе суду В. атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба4

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба4

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць