Грамадства1111

Няма рук, няма ног, але Нік Вуйчыч робіць усё - відэа

Гісторыя жыцця 30-гадовага Ніка Вуйчыча дзівосная. Вуйчыч нарадзіўся без ног і без рук у сям'і сербскіх эмігрантаў у Аўстраліі. Рэдкая хвароба — сіндром тэтра-амелія.

Бацькі спачатку былі ў роспачы, але рабілі ўсё, каб развіць дзіця, якое многім здавалася безнадзейным. Дактары адначасова развівалі ягонае ўменне карыстацца пратэзамі і выжываць без пратэзаў. І ўсё адно ўсё дзяцінства хлопца было поўнае смутку і дэпрэсіі: каму я трэба такі? У 10 гадоў ён спрабаваў утапіцца.

Ёсць Божая воля на тое, — вучылі Ніка бацькі. — І стараліся, каб ён асвойваў усё, тое, што і здаровыя дзеці. Як і большасць людзей на Захадзе, ён шмат падарожнічаў. Навучыўся плаваць, катацца на скейтбордзе, штурхаючыся цурубалкам ножкі, які дала яму прырода.

Але перадусім бацькі стараліся даць хлопцу веды. Пісаў ён, трымаючы ручку пальцамі сваёй адзінай усушанай ножкі. Ён атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю (бухгалтарскі ўлік і фінансавае планаванне). Хоць напачатку яго нават не хацелі прымаць у звычайную школу, «райана» горада Брысбэн настойвала, што такім, як Нік, месца ў спецшколе для інвалідаў.

Па меры таго як ён дабіваўся ў жыцці поспехаў, да Ніка стала прыходзіць упэўненасць і радасць. Ужо ў 17 гадоў ён стварыў грамадскую арганізацыю «Жыццё без канцавінаў».

Варта адзначыць, што Ніку пашчасціла нарадзіцца ў гуманным і багатым грамадстве. Як і большасць людзей на Захадзе, ён шмат падарожнічаў, навучыўся плаваць.

Нік не ўстыдаецца свайго цела. Шчыры вернік-евангеліст, ён стаў прапаведнікам. І аб'ехаў з пропаведзямі розныя краіны свету.

Жыццё падарыла Вуйчычу і вялікае каханне. Вяселле Вуйчыча з Канаэ Міяхара стала вялікай радасцю не толькі для пары, але і для ўсіх тых людзей, што дапамагалі Ніку ў жыцці. Цяпер пара чакае сваё першае дзіця.

Галоўнае, чаго навучыла Ніка, доля, — трэба трымаць галаву вышэй у любых абставінах. Чым цяжэйшае змаганне — тым большы трыумф.

А вось кароткаметражны фільм з удзелам Вуйчыча ў якасці акцёра:

Каментары11

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць