Пастару царквы «Новае жыццё» Вячаславу Ганчарэнку адмоўлена ў прыёме ў старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі.Улады горада 15 студзеня праінфармавалі аб гэтым царкву па тэлефоне, паведаміў юрыст «Новага жыцця» Сяргей Луканін.
Паводле яго слоў, аргументавана гэта рашэнне тым, што «пытанне, якое планавалася абмеркаваць на сустрэчы, не ўваходзіць у кампетэнцыю старшыні Мінгарвыканкама».
«Мы хацелі абмеркаваць адзінае пытанне, якое тычыцца адмены рашэння Мінгарвыканкама ад 17 жніўня 2005 года (аб канфіскацыі ў абшчыны зямлі і будынка),на падставе якога пачаўся юрыдычны пераслед нашай царквы, — сказаў Луканін. — Дзіўна, што пытанне адмены ўласнага рашэння знаходзіцца
Юрыст нагадаў, што дамагацца сустрэчы з кіраўніком горада царква пачала 30 лістапада 2012 года. «Тады я размаўляў з намеснікам начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінгарвыканкама Інай Каваленкай. Яна мне паабяцала, што перадасць просьбу ў апарат старшыні выканкама. Потым патэлефанавала ў сярэдзіне снежня і сказала, што ідзе актыўная выпрацоўка ўзважанага рашэння ў дачыненні да царквы „Новае жыццё“. Казала, што выканкам вядзе актыўную перапіску з вышэйшымі арганізацыямі па нашым пытанні. Планавалася, што сустрэча адбудзецца ў студзені», — сказаў Луканін.
Паводле яго слоў, без адказу засталіся пісьмовыя звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта і ўрад краіны, якія царква адправіла 3 і 4 снежня мінулага года.У іх «Новае жыццё» таксама прасіла адмены рашэння мінскіх улад аб канфіскацыі зямлі і будынка.
Адзіны афіцыйны адказ царква атрымала ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў — на адозву пастараў евангельскіх цэркваў, якую яны падпісалі ў абарону «Новага жыцця». Як заявіў Луканін, адказ упаўнаважанага здзівіў з юрыдычнага пункта гледжання. У дакуменце адзначалася, што пытанне адмены рашэнняў Мінгарвыканкама знаходзіцца ў кампетэнцыі судовых інстанцый. «Для мяне гэта такі ж нонсэнс, як калі б сказалі, што пытанні адмены рашэнняў суда знаходзяцца ў падпарадкаванні выканкама», — растлумачыў юрыст. Акрамя таго, у паперы ёсць прыпіска, якая абвяшчае, што «Вышэйшы гаспадарчы суд ужо адмовіў у магчымасці абскардзіць гэтае рашэнне».
«У Канстытуцыі гаворыцца пра тое, што галіны ўлады ў Беларусі самастойныя і ні ў якім разе не павінны ўмешвацца ў кампетэнцыю адзін аднаго», — адзначыў Луканін.
Гарадскія ўлады на цяперашнім этапе вырашылі пакінуць сітуацыю вакол царквы ў падвешаным стане. На працягу гэтага тыдня, сказаў юрыст, прадстаўнікі «Новага жыцця» плануюць выпрацаваць пэўную стратэгію сваіх далейшых дзеянняў.
Каментары