Навука і тэхналогіі

Бізнесмен Кім Датком адкрыў новы файлаабменнік

Запрацавала новая версія аднаго з найбуйнейшых у свеце файлаабменнікаў Megaupload.

Гэта адбылася праз год пасля таго, як па патрабаванню амерыканскіх улад сайт быў зачынены, а яго ўладальнік Кім Датком арыштаваны ў Новай Зеландыі.

Новая версія Megaupload завецца проста Mega. Сайты падобнага тыпу даюць карыстачльнікам магчымасць запампоўваць на іх уласныя файлы і спампоўваць чужыя.

Бізнесмен нямецка-фінскага паходжання Кім Датком, адпушчаны ў лютым мінулага года пад заклад і цяпер чакае рашэння новазеландскага суда аб экстрадыцыі ў ЗША, 20 студзеня ўвечары правядзе ў сябе дома банкет з нагоды перазапуску сайта.

У інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр ён заявіў, што прынцып функцыянавання сайта Mega не парушае ніякіх законаў. Праграміст дадаў, што спробы зачыніць рэсурс будуць беспаспяховымі.

«З юрыдычнага пункту гледжання, няма нічога, што дало б нагоду нас зачыніць. Гэты сайт мае такое ж права на існаванне, як і яго канкурэнты накшталт Dropbox, Boxnet і іншых», — сказаў прадпрымальнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць