Спорт77

Прэзідэнт ФІФА: Правядзенне чэмпіянату СНД па футболе немагчымае

Стварэнне чэмпіянату СНД ідзе ўразрэз з прынцыпамі ФІФА, таму прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза Мікалай Талстых павінен захаваць чэмпіянат Расіі і забыць пра ідэю аб’яднанага чэмпіянату, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу 20 студзеня прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола Ёзэф Блатэр.

«ФІФА — гэта арганізацыя са структурай піраміды, у якой важную ролю іграюць клубы. Клубы павінны арганізоўваць клубныя спаборніцтвы, але ўнутры нацыянальных федэрацый, гэта палітыка ФІФА і ўсёй сусветнай футбольнай сям’і. Мы ніколі не будзем пераглядаць межы нацыянальных ліг. Стварэнне лігі СНД немагчымае, гэта ідзе ўразрэз з прынцыпамі ФІФА, а такога не будзе», — прыводзіць словы Блатэра РІА Новости.

Прэзідэнт ФІФА адзначыў, што магчымасць арганізоўваць клубныя турніры па-за нацыянальнымі федэрацыямі маюць толькі канфедэрацыі — члены ФІФА.

«У ФІФА ёсць канфедэрацыі, напрыклад, Акіянія, ці КОМНЕБОЛ (Паўночная Амерыка), УЕФА. Калі канфедэрацыі былі створаны, ФІФА аддала магчымасць канфедэрацыям арганізоўваць турніры на сваіх тэрыторыях. Найстарэйшы турнір — Кубак Лібертадорэс, у Еўропе — Ліга чэмпіёнаў, Ліга Еўропы, ёсць афрыканская і азіяцкая лігі чэмпіёнаў», — растлумачыў Блатэр.

26 снежня мінулага года было абвешчана пра стварэнне аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Аргкамітэт Аб’яднанага чэмпіянату па футболе». У назіральны савет аргкамітэта ўвайшлі прэзідэнт махачкалінскага ФК «Анжы», бізнесмен Сулейман Керымаў, прэзідэнт маскоўскага ЦСКА Яўген Гінер, прэзідэнт пецярбургскага «Зеніта», старшыня праўлення і генеральны дырэктар ААТ «Газпром нефць» Аляксандр Дзюкаў, прэзідэнт Расійскай футбольнай прэм’ер-лігі Сяргей Прадкін. Кіраўніком аргкамітэта быў прызначаны галоўны трэнер уладзікаўказскай «Аланіі» Валерый Газаеў. Ён заявіў, што наймацнейшыя футбольныя клубы Украіны, Беларусі, Арменіі і Казахстана зацікаўлены ў арганізацыі аб’яднанага чэмпіянату СНД. Паводле яго слоў, новая структура дапаможа вырашыць праблемы, з якімі сутыкаецца не толькі расійскі чэмпіянат, але і многія еўрапейскія першынствы.

«Першым чынам, гэта падзенне цікавасці гледачоў. Па-другое, многія клубы здымаюцца з чэмпіянатаў з-за фінансавых праблем. І многім клубам пагражае фінансавы fair play. Таму ўсе гэтыя пытанні вельмі актуальныя, і мне здаецца, што стварэнне новага чэмпіянату, новай лігі будзе толькі спрыяць паляпшэнню, і, безумоўна, вялікі плюс будзе ў тым, што новы чэмпіянат будзе праводзіцца паводле новай сістэмы, і ўсе гэтыя пытанні будуць рэалізаваны», — заявіў Газаеў.

Беларуская федэрацыя футбола на ініцыятыву стварэння чэмпіянату СНД і выказванні Газаева не адрэагавала. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнікі БФФ былі не ў захапленні ад ідэі аб’яднанага турніру.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі11

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ14

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць