У Баранавічах жанчына парвала пашпарт былога мужа. Цяпер ёй пагражае крыміналка
У Баранавічах жанчына парвала пашпарт свайго былога мужа. За знішчэнне асабістага дакумента ёй можа пагражаць крымінальная адказнасць — аж да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

34‑гадовая жанчына знаходзілася ў аўтамабілі, які раней належаў сям'і, і падчас чарговага канфлікту з былым мужам наўмысна парвала яго пашпарт.
Праз некаторы час 35‑гадовы мужчына знайшоў пашкоджаны дакумент у машыне і звярнуўся ў міліцыю. Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, былыя сужэнцы ўжо працяглы час канфліктуюць, сварацца і высвятляюць адносіны.
У міліцыі нагадалі, што асабістыя дакументы грамадзян, у тым ліку пашпарты, вайсковыя білеты і пасведчанні кіроўцы, ахоўваюцца законам. Іх крадзеж або наўмыснае знішчэнне можа прывесці да крымінальнай адказнасці незалежна ад таго, ці адбылося гэта падчас канфлікту паміж сваякамі або былымі блізкімі людзьмі.
За крадзеж або знішчэнне асабістых дакументаў паводле артыкула 378 Крымінальнага кодэкса прадугледжваюцца грамадскія работы, штраф, арышт, абмежаванне волі да двух гадоў або пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.
Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»
Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні
За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі
У Маладзечне месціч страляў з пнеўматычнага пісталета па вокнах дома
Каментары